Улады асудзілі больш за 100 дзеячаў культуры: https://t.co/6xK0ZM9cHc
Агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020-га, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026-га складае ня менш за 500 тысяч.
Вальфовіч: уцягнуць Беларусь у вайну ня ўдасца: https://t.co/1zauA7Dqca
«Уцягнуць Беларусь у канфлікт не атрымаецца. Мы за мір, разважлівасьць, за вырашэньне ўсіх пытаньняў дыпляматычным шляхам»
Міністар абароны Хрэнін выступіў з аналягічнай заявай.
Латушка перадаў у Кіеў аналітычны даклад аб тым, як Беларусь сыстэмна рыхтуецца да вайны: https://t.co/mxOX1zGhIk
На ўкраінскім кірунку ствараецца Паўднёвае апэратыўнае камандаваньне. Колькасьць «народнага апалчэньня» можа дасягаць 150 000 чалавек.
Новае ў справе Кардаш: арыштаваныя грошы павінны вярнуць мужу, ён праз суд патрабаваў спатканьня з жонкай
Новыя дэталі справы: https://t.co/rHxZzZj6lD
Іну Кардаш затрымалі сёлета 21 студзеня і выставілі ёй падазрэньні ў шпіянажы на карысьць Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі
Беларускія банкі пачалі масава патрабаваць геалякацыю сваіх кліентаў. Навошта і наколькі гэта бясьпечна: https://t.co/QZYWO4tCRI
Тлумачыць прадстаўнік BelPol Уладзімер Жыгар.
Дзясяткі тысяч беларусаў на разьвітаньні з Васілём Быкавым. ФОТА: https://t.co/SQVX4Jo4V2
На пахаваньне не прыйшоў Аляксандар Лукашэнка, але разьвітацца зь пісьменьнікам прыйшлі дзясяткі тысяч людзей.
Чаму прапаганда намагалася схаваць і забыць падзеі першага дня вайны ў самай заходняй кропцы БССР?
У Беластоцкай вобласьці знаходзіліся элітныя савецкія войскі, фактычна найлепшыя часткі 10-й арміі.
Падрабязьней: https://t.co/Un0wMh20tG
22 чэрвеня 2003 году памёр Васіль Быкаў, народны пісьменьнік Беларусі. Труну ўсталявалі ў Доме літаратара, і калі ўдава пісьменьніка Ірына Міхайлаўна адмовілася прыбраць бел-чырвона-белы сьцяг, прадстаўнікі ўладаў пакінулі цырымонію.
Беларусаў у расейскі Геленджык цяпер будуць вазіць іншым маршрутам
Цяпер рэйсы ў бок Геленджыка, Грузіі і іншых каўкаскіх рэгіёнаў будуць праходзіць у абыход Браншчыны: https://t.co/6Mixnyt00q
Коўл аб вызваленьні палітвязьняў у Беларусі: Іх будзе больш!
Ён адрэагаваў на публікацыю лідэркі дэмсілаў Сьвятланы Ціханоўскай у сувязі з гадавінай выхаду на волю яе мужа – блогера Сяргея Ціханоўскага.
«Іх будзе больш!» – напісаў Коўл.
«Мне патэлефанаваў тата і вымавіў страшны тэкст: „Мяне затрымалі, мама трапіла з інсультам у лякарню, прыяжджай, усё вельмі дрэнна“
Пасьля слухаўку ўзяў нехта, хто не прадставіўся, і працягнуў: „Вашыя бацькі затрыманыя, калі вы хочаце, каб мы іх адпусьцілі, вы павінны прыехаць“»
«Азоры, праца на будоўлі і кніга пра турму». Як жывуць былыя палітвязьні праз год пасьля першай вялікай хвалі вызваленьня
Год таму ў выніку перамоваў паміж ЗША і рэжымам у Беларусі былі вызваленыя 14 палітвязьняў. Але вяртаньнем дадому для іх гэты дзень ня стаў.
«Сьвятлана, я люблю цябе і ганаруся табой». У гадавіну вызваленьня Ціханоўскі паведаміў пра пераезд у Лос-Анджэлес і запісаў відэазварот https://t.co/AR5bRXuH2r
«Надыходзіць час плаціць па рахунках», — Карбалевіч пра ўльтыматум Зяленскага Лукашэнку: https://t.co/0mBc1dgb9R
Для Лукашэнкі гэта дрэнная навіна. Бо выбару амаль няма. Саступіць — атрымаць праблемы з Крамлём. Ігнараваць — рызыкаваць ударамі з боку Ўкраіны.
«Паміж небам і зямлёй». Як жывуць былыя палітвязьні праз год пасьля першай вялікай хвалі вызваленьня: https://t.co/nySQsxq3x6
Год таму былі вызваленыя 14 палітвязьняў. Але вяртаньнем дадому для іх гэты дзень ня стаў — іх вывезьлі зь месцаў зьняволеньня і даставілі ў Літву.
Дачка дапамагала Ўкраіне. Бацькоў асудзілі на 26 гадоў. Інтэрвію Пелеагеі Корсакавай
Менскі гарадзкі суд вынес жорсткі прысуд сям’і Корсакавых. 56-гадовага Дзьмітрыя асудзілі на 14 гадоў калёніі, яго жонку Тацяну — на 12 гадоў, а іх дачку на 11 гадоў
https://t.co/ndXLasHtgm
Паэма «Курган» моцна паўплывала на далейшае разьвіцьцё беларускай літаратуры – яе водгалас адчуваецца ў творчасьці Якуба Коласа, Зьмітрака Бядулі, Канстанцыі Буйло.
21 чэрвеня 1912 у газэце «Наша Ніва» упершыню надрукавана паэма Янкі Купалы «Курган».
Паэма лічыцца шэдэўрам беларускай літаратуры. Твор зьдзіўляе паліфанічнасьцю, мэлядычнасьцю мовы, моцай рамантычных вобразаў, зграбнасьцю кампазыцыі.