Сёння стаў на адзін год маладзей наш рытм, бас і тамнаслоў @romaramsi
Жадаем бадзёрасці і аптымізму, мілагучнасці рыфмаў і сэрцакранальных рыфаў.
Хай крышталь крадуць, ты ведаеш нас не падмануць!
З днём нараджэння, Раман!
Прайшло амаль два месяцы з выхаду альбома @Akutemusic, а музыкі ўжо маюць першыя 100к. праслухоўванняў (толькі на spotify)
Топ 3 песні, якія слухалі часцей:
Ціск
Каметы
Мой дом
Слухаць: https://t.co/rAzCZ1rcWO
Сябры, сёння адны лічбы зменяць іншыя. Так, гэты год быў цяжкі, але мы нарэшце выпусцілі новы альбом "Напалову тут", у якім як нам здаецца, сказалі шмат чаго і сабе і вам. Дзякуй за вашую падтрымку
Няхай нашыя агульныя мары здзейсняцца, чакаем на сустрэчы на канцэртах
Вашыя Akute
Усім прывіт! 28.10.22 выходзіць наш новы альбом AKUTE - Напалову тут.
А сёння вашай увазе чарговы эксклюзіў на нашым ютубе - трэці сінгл AKUTE - Мой дом. Лайк, камент, рэпост!
https://t.co/wu5Q85J9Ka