Прывітанне! 💙
Мяне зваць Максім Крывіч (Кухлеўскі). Мне 20, па роду дзейнасці — настаўнік рускай (як не іранічна) мовы і літаратуры, таксама — малады беларускі паэт.
1/3
@deshenke94 Калі хочаце, то магу апавесці дастаткова падрабязна пра свой досвед, але ў асабістых. Так ужо давялося, што перажываў больш за адзін раз, але не вельмі хачу размаўляць пра гэта ў публічным месцы...
@romkri@AlexUt24338594@grok Потому что последовательность может начинаться с любого её элемента, а не обязательно с самого начала. Самого факта последовательности это не отменяет.
Почему цифры в кавычках? А как это отсылает на последовательность карт? Числа и в к��адратики можно вписать.
Я ведаю, няма маёй віны...
Я ведаю, няма маёй віны
У тым, што хтос��ці не прыйшоў з вайны,
Што ўсё яны — старэйшы, маладзейшы —
Цяпер ляжаць, і мова не аб тым,
Што іх, хоць мог, не здолеў зберагчы, —
Я не аб тым, але усё жа, ўсё жа...
1966
А. Твардоўскі, пер. з рускай
Нават калі ўвесь свет упадзе ў нянавісць,
Нават калі гэтаму будзе нейкая прычына,
Нават калі мяне будуць прымушаць ненавідзець,
бо так трэба і правільна,
Я спынюся,
Павярнуся
І пайду скрозь натоўп,
Каб сярод гэтай жудаснай зграі
адшукаць Чалавека.
03.11.2022
мой верш у прозе
* * *
Выпі-ка смагі, закусі голадам.
Брыдкія рамкі: мару/валодаю.
Не, не валодаеш, ўзяў напавер -
Мэтанязгоднае веданьне, не?
Лішнія зьвягі, зьвякнулі - моташна?
Выпі-ка смагі, зак��сі голадам.
─────────≪✷≫────────
Аўтар: Андрук Воддрук
тгк: https://t.co/EPKDPzxjth
─────────≪✷≫────────
☕️ Каб пазнаёміцца з іншымі беларускімі аўтарамі, або падзяліцца сваёю творчасцю — далучайцеся да нашага канала ў Telegram па спасылцы ніжэй!
https://t.co/d6E19PQWBE
Каліпсо (Хросная)
Між эдэму раскошнай цямніцы
У душы тваёй - гора завеі
І штоночы цяпер будзе сніцца:
Адплываюць
твае адысеі
І віно, нібы кроў, усё ліецца
І ўжо выраслі новыя лозы
Абвіліся тугою ў сэрцы -
Распусціліся кветкі-слёзы
Яго сум - ён багоў ўзрушыў -
Паляцёў у нябёсы сокал
А тваю ўсё вярэдзіць душу
Адчуванне прывідных крокаў
Ты не кліч, не гукай - усё дарэмна
Сем гадоў - патанулі ў Леце
Сем гадоў, колькі слоў таемных
Ападаюць на дол суквеццем
О, Каліпсо, згарае вечар
І ноч цяжар кладзе на грудзі
Хопіць сэнсы шукаць у нечым
Ён - герой, хто ж герояў судзіць?
Між эдэму раскошнай цямніцы
У душы тваёй - толькі завеі
І штоночы цяпер будзе сніцца:
Адплываюць
твае адысеі
─────────≪✷≫────────
Спасылкі аўтара:
● аўтар не пакінуў спасылкі на ўласныя крыніцы
☀️Прапанаваць свае творы/малюнкі/музыку/вырабы цяпер можна ў паведамленні канала!
https://t.co/d6E19PQoM6
─────────≪✷≫────────
"Простая мара"
(19.10.25)
Людзі планеты —
я знаю, я веру —
вы знойдзеце сілы,
каб выканаць мэту.
Бо простая мара,
як шолах травы:
каб болю не стала,
каб свет без вайны.
[1/3]
[3/3]
Не трэба нам свету,
не трэба нам міру
праз кроў і забойствы,
праз смерці бязвінных.
Няхай ён загіне,
няхай ён сатрэцца,
калі не памогуць
ні словы, ні сэрца...
Не знаю, што будзе —
таму не маўчу...
Я веру вам, людзі,
бо верыць хачу.
● ○ ● ○ ●
Навіна дня!
Як выявілася, дзяўчына, з якой я спаткаюся — пра-пра-праўнучка Максіма Танка. Яна, дарэчы, таксама піша вершы па-беларуску.
Лічу, я выйграў гэтае жыццё 🫡
Мая мілая,родная мова!
Калі б гэта было магчыма—
Я б ны��нула у твае словы.
Нібы ў хуткай плыні Гальфстрыма
Я плыла б знутры роднай мовы.
Я бы стала маленькай рыбкай,
Каб паўсюль адчуваць бясконца
Цеплыню тваіх слоў,і прытка
Сярод іх лавіць промні сонца.
[...]
Аўтарка: @deshenke94
Ці было бы вам цікава пачыт��ць аповед пра найстарэйшую літаратурную суполку ў Беларусі са стогадовай гісторыяй, якая ёсць прамым нашчадкам старога добрага "Маладняка" і існуе па сённяшні дзень? 👀