Усе выхадныя правяла прыбіраючы, каб здаць яе чысценькай. Засталося сценку ад пылу працерці, памыць падлогу на балконе і ў ваннай і можна будзе пачынаць разбіраць усё сваё з мяшкоў у новай кватэры😎
Нават не верыцца што я ўжо на фінішы !
Параачышчальнік гэта курая рэч! Узяла на пракат адмываць старую кватэру, і зразумела што набуду сабе такое. Вокны мыць - 3 хвіліны, плітку таксама хутка, мыла і накіп адмываюцца на раз два. Рэкамендасьён!
Першая ноч у новай кватэры😌
Спраў яшчэ шмат, але ўся мэбля і тэхніка перавезена, амаль усе шмоткі, засталося вымыць старую кватэру і пазабіраць свае кветачкі і тое што засталося па дробязі. Каеф
@all_my_sides Нічога новага, проста мне пара б запомніць - калі табе здаецца, што чалавек гаўно, то табе не здаецца. Але я маю здольнасць да рацыяналізатарства і магу знайсці апраўданні любому крынжу.
Ну штож, чарговае расчараванне. Да і халера бяры. На шчасце - жыццё ідзе, мелката расце, амаль нічога не баліць, а астатняе - справа часу і асабістага жадання.
Сама сабрала прыхожку😎
Засталося прыкруціць кручкі для адзежы (тыя што ў камплекце некія хліпкія, куплю асобна нешта больш надзейнае) і павесіць на сцяну)
P.s. Ні адзін кіпцік не пацярпеў😁
Сёння трэба было перавезці шафку з люстэркам і тумбу пад ракавіну. Усе кабальеры, якія рассыпаліся кампліментамі наконт таго якая я незвычайнапрыгожачароўнакласная, аказаліся заваленымі працай і неадложнымі справамі. Некаторыя абяцалі пазваніць увечары і “попробовать решіть”.
Ведаеце, хто цягаў шафку з тумбай і вазіў на сваёй машыне?
Канешне мая лепшая сябровачка (Ленка, дай табе божа, прыгажосць мая😘)
Ёй не зашкодзіла дапамагчы ні праца, ні хворае дзіця, ні іншыя справы.
Дзяўчаты мае коткі, гэта проста зэ бэст оф зэ бэст! Яны былі на маіх вачах з 8 гадзін раніцы і вытрымалі ўвесь дзень нібы іх толькі што нанеслі! Рэкамендасьён!
Мая котачка выдатніца ў гэтым годзе! 5 клас - done ✅ Ганаруся сваёй дачушкай😌
p.s. Добра што ў мяне запланаваны бюджэт на выпадак прэміравання дзіцёнка за гадавыя адзнакі не ніжэй 9 😆
А ведаеце што, мне здаецца, што я даволі добрая маці! Учора мелката паказала фотку дзяучынкі з рознакаляровым чубам. Карацей фарбаваць малой васалы ў сіні (яна сама выбрала такі колер) будзем у суботу пасля лінейкі😁
Усім падкатвальшчыкам падабаецца Ксанка, якая многа ўсміхаецца, прыемна выглядае, пахне парфумай, нічога не просіць і многа жартуе. А Ксанка, заёбаная працай і праблемамі, з высыпаннямі на твары, без жартачак і весялосці - ужо не падабаецца. Такая лайф