Мяў, чалавекі!
Мой чалавек пакрыўдзіўся на мяне, бо я занадта шмат рабіў яму кусь 😣
Прыйшлося ўвесь гэты час рабіць выгляд, што я вельмі-вельмі паслухмяны, каб ён зноў пачаў мяне фотаць.(
Файнага дня, чалавекі!
Сёння свет яшчэ не прачнуўся, а мой чалавек ужо ідзе на працу...
Дзіўныя вы, чалавекі: так добра ляжаць на ложку, так цёпла — а вы ўсё крочыце і крочыце на непагодны двор. Дурненькія...
Дзіўлюся колькасці чалавекаў, якім я падабаюся ❤
Мой чалавек таксама дзівіцца, але ён чамусьці сціпла не хоча, каб я яго фотаў.
Ну... Я і так не змагу. Бо лапкі :,>