@_khto_nikhto Зараз піздзец праз гэтага пакутую і максімальна намагаюся вярнуць сабе назад Мікіту: усюды выкарыстаю я нік, выгравіраваў на шлюбным пярсцёнку, усім новым людзям толькі гэтак і называюся.
@_khto_nikhto У мяне з гэтай "магчымасцю" прам вялікі боль звязаны.
Мяне ў дзяцінстве булілі за імя Мікіта, і я на эмоцыях у пашпарце памяняў на Nikita (прозвішча пакінуў па-беларуску - і на тым мне дзякуй). Так і засталося са мной.
Пазаўчора адзначыў свае народзіны.
Сёння зранку высмаркаўся так, што зоркі перад вачамі пачалі лётаць. А потым абраніў сурвэтку і зашчаміў спіну, калі нагнуўся яе падняць.
З 31-годдзем мяне!
У гэтую нядзелю, 23 лістапада, у рамках фэсту PRADMOVA буду расказваць пра беларускія коміксы 90-ых .
Прыходзьце паслухаць!
Foksal, 11, пляцоўка А, 15.50-16.30
Як жа бракуе відэакантэнту пра коміксы па-беларуску.
Таму вельмі рады з'яўленню падобнага роліка!
(яно яшчэ і вельмі прыемна агучана/надыктавана і дае шмат кантэксту па-за коміксамі для разумення важнасці падзей - ну chef's kiss 🤌🤌🤌)