Героі паміраюць. Але памяць аб іх жыве вечна.
Трэд аб беларускіх ⬜️🟥⬜️ ваярах, якія аддалі сваё жыцьцё змагаючыся за Беларусь і за свабоду Ўкраіны ⬇️
#ŽyvieBiełaruś#belwarriors#belarusians
@QVRPnTCY993Xmum Учора бачыў "бравага марака" у гіперы пасьля працы. Зьнешне год 50, піўны мамон у цельніку сьвеціць з-пад гімнасьцёрцы, расшпіленай да ўзроўню пупа, весь у ардэнах і медалях таксама, чорным берэце, крочыць з алкагольнай секцыі на касу.
@isaz_melt Я той чалавек, які адтуль павярнуўся адразу пасьля лютага 22 году. Горад сам надакучыў. З усімі знаёмымі, якія ў мяне былі там, парваў кантакты, бо пасьля 24.02 усі яны паказалі сябе як "неадназначнікі" і проста тыповыя расейцы. Не шкадую. Хай ідуць гай яны, і гэты засраны горад.
Вітаем, шаноўныя! 👋
Мы працуем над нашай дэбютнай гульнёй LOST|ED.
Гэта дынамічны экшн ад трэцяй асобы аб навукоўцы, вандруючым па часе. Што чакае яго наперадзе: пабачыць Нью-Ёрк будучыні? Паўплываць на падзеі ў Полацкім Княстве? Ці паспрабаваць выправіць новую часовую лінію?
@baayski На пытаньні "чаму па-беларуску" я адказваю пытаньнем "а як яшчэ?". Звычайна гэта прымушае людзей задумацца аб тым, што нелягічнае тут іх пытаньне, а не тое, што я размаўляю па-беларуску.
Але бываюць і крынжы, якія выдаюць "нууу а чіво ні па рускі". Гэта дзеля мяне ўжо маркер.
@RGBelarus Не маю анічога супраць сэксуалізацыі як дзяўчын, так і мужыкоў у гульнях.
Галоўнае толькі, каб было дарэчна, а не быццам хтосьці мод усталяваў.
@hurnik_ О, таксама неяк у дзяцінстве знайшоў цэлы тоўсты канверт чорна-белых "пахавальных" здымкаў, таксама не разумеў, навошта. А калі спытаўся, мне так і не патлумачылі.
@chubi_u О, я памятаю, як я ў "студэнцкія" гады пайшоў туды падпрацаваць узімку 2014, і мая першая сьмена выпала на 14 лютага, якое скончылася там панажоўшчынай 😆 (недзе бліжэй да 10-й вечары)
А я тады гляджу на гэта ўсё і думаю "ну, зь першым працоўным днём мяне, ачмурэць").
@hurnik_ Гэта канешне добра, лічыць сябе круцейшай за любы сьвяточны агеньчык, але вешаць лепш усё ж такі іх (ну і агентуру на слупах яшчэ вядома ж, куды бяз гэтага), а не сябе 😅
Трымайся, шлю табе прамяні падтрымкі, галоўнае берагчы сябе, і свой маральны стан.
@hurnik_ Вось наколькі я памятаю, адносна ня так даўно (мо пару месяцаў таму) бачыў на кінакіпе пост, у якім прымацавалі крыху перамантыраваную версыю, і з даробленымі спецэфектамі, але я не глядзеў яшчэ, таму не правяраў. Я зараз паспрабую знайсьці спасылку, і кіну ў АП).
@hurnik_ Ооо, сіл табе. І ў мяне падобныя траблы зь ім былі. Разлагінвае, паролі не прымае, зьмяніць на зручны табе ня можаш, бо "ён быў выкарыстаны раней", і яшчэ прорва касякоў.
Наогул, тое што яны пачалі захоўваць усю гісторыю пароляў, мне не падабаецца. Раней было толькі 5 апошніх.
@kamb_eg@sokol_mlody Пазітыўныя зьмены бываюць, але тое не абавязкова дапамагае наладзіць кантакт з іншымі людзьмі. Хутчэй, у першую чаргу, дапамагае наладзіць кантакт з сабой.
Прынамсі, гэта фактар, які дапамагае, каб не станавілася горш, бо часьцей за ўсё на самацёку абавязкова стане.