Сачыце за намі на ўсіх або на зручных вам пляцоўках📲. Усе нашыя сацсеткі цяпер сабраныя ў адным месцы. Завітвайце і падпісвайцеся, рэкамендуйце нас сябрам, родным і ўсім нераўнадушным.
Захоўвайма нашае моўнае багацце і спадчыну разам❗
https://t.co/XpMjYOXD63
Дзевуля́ - пра дарослую, але бесталковую дзяўчыну.
Прыклад ужывання: дваццаць чацьвёрты год - во якая дзевуля́.
Фота Brooke Cagle
#НароднаяЛексіка#Лагойск#Лагаза
Га́ло - бязлесная мясцовасць.
Прыклад ужывання: сёня е́дом я́годы на да́чу поло́ць, а ў га́лі будзе холодно́, бо ве́цер вэлікій на дворэ́, тому коб ку́ртку ўзяла́.
Фота Maksim Shutov
#СловоДняПолісскою#Лунінец#Дварэц
Шчы́пер - пер’е цыбулі.
Прыклад ужывання: я кусо́чык неве́лькі сала зьем з лукавіцай, шчы́перам якім ці агурцо́м - нае́ўшыся і до́бра.
Фота Victor Serban
#НароднаяЛексіка#Шчучын
Гыблёвка (націск на ё) - вясельны абрад частавання маладымі чужых, не запрошаных на мерапрыемства людзей.
Прыклад ужывання: зноў му́сытька на́шыі хлопцы на гыблёвку пошлы́.
#СловоДняПолісскою#Лунінец#Фядоры
Конды́бы - абутак на высокіх абцасах.
Прыклад ужывання: страх, як нэ люблю колí стара́ жоно́чына ідэ́ на конды́бах.
Фота Laura Chouette
#СловоДняПолісс��ою #Столін #Вялікі_Лес
Мы́ткі - рэчы, пажыткі.
Прыклад ужывання: немцы выехалі з хаты, а ��ам, кажа, бяры што хочаш у хаце, столькі было адзежы, дабра. Мы́ткаў набрала, а тут ужэ ў Ло́ўжы ўсё адабралі, савецкіе салдаты ці хто там, усе тые лахманы, адно, като́ро не го́жа, пааткіда́лі.
Цыбулёўнік (націск на ё) - шалупінне з цыбулі. Прыклад ужывання: яе́чкі фарба́валі кра́скай, цыбулёўнікам бо́льшую часць.
Фота Maria Hochgesang
#НароднаяЛексіка#Беразіно
Доко́пынэ - частаванне пасля заканчэння ўборкі бульбы.
Прыклад ужывання: на доко́пынэ тра́ба люда́й накормэтэ і напойітэ, шоб на другэй рык помоглэ.
#СловоДняПолісскою#Драгічын#Брашэвічы
Гарчыя́ - горыч.
Прыклад ужывання: �� рассалі вады трохлітровую банку, есьлі многа качаноў ты накрышыла, тады ўсю капусту зал’еш i памішай, памішай лошкай, палачку ўтыркай і кажны дзень мішай, каб гарчыя́ схадзіла.
#НароднаяЛексіка #Лагойск #Лагаза