Новы выпуск пра першага каранаванага аўтарытэта з Беларусі. Ці як бабруйчанін сачыў за крымінальнай жыццём краіны яшчэ да яе незалежнасці
https://t.co/an87gzridK
Злачынствы і банды бываюць рознымі і з'яўляюцца ў самых розных месцах. І прыводзяць да розных трагедый. Аб наступствах дзедаўшчыны новы выпуск Крымінальнай Беларусі
https://t.co/dXcCbqD9hA
Новы выпуск нашага трукрайма можа самы гідкі за праект. Ён пра магілёўскага расчляняльніка і тое як выпадкова частку ахвяры з'ела звычайная магілёўская сям'я 🤢🤯 https://t.co/oiye0yIFHK
Гледачы шмат разоў прасілі расказаць пра галоўную банду краіны. У новым выпуску аб тым, як усё пачыналася, як групоўка Лукашэнкі падмяла пад сябе ўсе прыбытковыя галіны ў краіне і што было з той, што дапамагала гэта будаваць, але і пра сябе не забывалася. https://t.co/Okfga6i1IS
Новы выпуск крымiнальнага серыяла пра Беларусь ужо на канале 😏 Ён пра аднаго з галоўных злодзеяў у законе, яго першай лэдзі і ліквідацыі эскадронам смерці https://t.co/bZ2wUJj6Zo
Новы выпуск пра скандальнага, адыёзнага і раскаранаванага Сашу Кушнера, які быў кіллерам вядомай банды Марозава. А яшчэ выпуск пра тое, як грузінскія і расейскія аўтарытэты дзялілі Беларусь https://t.co/nAnK4k72km
Быў у Беларусі час, калі сілавікоў прыгаворвалі да рэальных тэрмінаў за гвалт над затрыманымі. Пра самыя яркія выпадкі расказваю ў новым выпуску
https://t.co/dmstq4mutT
Сёння выйшаў самы гарачы ва ўсіх сэнсах выпуск Крымінальнай Беларусі. Ён пра працаўніцу БРСМ, якая з-за кахання і рэўнасці замовіла новую дзяўчыну свайго былога. Скончылася ўсё дрэнна 🫣 https://t.co/DSvWvajjy7
Калісьці я ездзіла аўтаспынам, але пасля таго як пачала захапляцца трукраймам, усвядоміла, наколькі гэта было небяспечна 😅 Новы выпуск ужо на канале: https://t.co/YQbkBnjAMg
42. Сакральная лічба для мяне. Для сябе я знайшла адказ на пытанне жыцця, Сусвету і ўвогуле. Я адчуваю падзяку, спакойную нязменную радасць існавання і шмат кахання. І няхай так будзе заўсёды 🖖
Унікальная гісторыя ў новым выпуску Крымінальнай Беларусі 🧐 Уцёк з суда, гадамі хаваўся, а злавіў яго плот, пасля чаго рэцыдывіст страціў нагу 😰 ужо на канале
https://t.co/AhMnz10ES9