Сёння дужа жахлівы дзень. Падыходзіць для таго, каб зазначыць - беларуская творчасць катэгарычна НЕ па-за палітыкай.
Беларусь будзе свабоднай (мы працягваем намагацца).
Украіна пераможа (мы дапамагаем і будзем дапамагаць).
"Русскі мір" згніе, згарыць, рассыпецца.
💛 Belarusian Miku 💛
Dreaming of becoming an idol and making people happy! A little shy, but kind, brave and hardworking. LOVES KVAS, NATURE, FLOWERS, BULBA AND SUN! ☀️
#HatsuneMiku
Вітаю, сёння другі артыкул з серыі "Кампутар сваімі рукамі" выйшаў у вольны доступ у Telegraph і cтаў дасяжны для бясплатных падпішчыкаў і ўсіх астатніх жадаючых на Patreon. Запрашаю азнаёміцца! Калі спадабалася, падзяліцеся з сябрамі, мне будзе прыемна, спасылкі ў пасце ніжэй ⬇️
Новыя песні ў касмічным плэйлісце чакаюць вас.
Я абнавіў касмічны плэйліст і дадаў некалькі новых трэкаў, якія варта паслухаць. Паляўнічы - Wonder Spak, Mandzik - Zoračka, Мой герой - Бяз Назвы, Sonca - Trava і іншыя.
Слухайце «Касмічны плейліст» на Spotify ⬇️
На дадзены момант у наяўнасці:
Сатору - 60р.
Чокеры - 25 (з бахрамой 35)
Мемакот - 40
Капібаркі - 20
Чосо - 35
Дан Хэнь - 45
+ кошт за перасылку
Буду ўдзячная за рэпост 🙏❣️
Вось і фінал прыгод маленькай Няўдалы. Я вельмі ўдзячная, што вы былі разам са мною. Спадзяюся, вы выбачыце мне маю эмацыйнасць у гэтай серыі і атрымаеце задавальненне ад прагляду.
Глядзець тут
https://t.co/SUh7OzgMcW
Спадарства, з'явіўся скан кнігі "20 крокаў да беларускай мовы" ад Мова Нанова, спампаваць можна па вось гэтай спасылцы:
https://t.co/mXa4iiCEGY
На добры спажытак😼
Працягваем даследваць звышнатуральную Варшаву - ажно 5 серыя! Інтрыгі, кіднэппінг, бойкі і раптоўна драматычнае каханне. І як з усім гэтым звязаны ліхтар? Глядзіце і даведаецеся:
https://t.co/hq586exPXm
У Паліны, чые заняткі па беларускай я наведваў год таму, пачынаецца новы восеньскі набор на двухмесячныя анлайн-курсы беларускай мовы для дарослых
https://t.co/6GmpQjqLkL