Супраць лідара «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча распачалі крымінальную справу
Нагадаем: яго затрымалі 3 ліпеня ў цэнтры Менску і адвезлі ў ЦІП на Акрэсціна, піша @belsat
Прыйшлі ў кватэру віцебскага журналіста Змітра Казакевіча. Ператрус праводзілі на падставе справы за паклёп на супрацоўніка міліцыі. забралі ноўтбукі жонкі і дачкі Казакевіча, два старыя сістэмныя блокі, два фотаапараты
Ператрус таксама ў журналіста Вячаслава Лазарава.
У рэдакцыю незалежнага выдання "Брестская газета" таксама прыйшлі сілавікі. Супрацоўніца рэдакцыі Людміла Селех напісала ў фэйсбуку: "Я не в редакции, но мне уже звонили, сейчас подъедут. КГБ".
Перастаў адкрывацца сайт "Нашай Нівы". Ён недаступны як з Беларусі, так і за межамі краіны.
Паведамляюць ��то супрацоўнікі ГУБАЗіК у будынку, дзе знаходзіцца рэдакцыя "Нашай Нівы".
Паводле непацверджанай інфармацыі: бачылі галоўрэда Ягора Марціновіча, якога вялі людзі ў масках.
Сёння раніцай у Оршы затрыманы праваабаронца і рэдактар сайта https://t.co/moNEpkQ4Ey Ігар Казмерчак. У яго адбыўся ператрус у 6-30 раніцы. Затым яго павезлі на допыт.
Таксама з 6 раніцы ператрус адбыўся ў фатографа сайта Дзяніса Дубкова.
Генпракурор Швед хоча спагнаць з жыхаркі Бараўлян 10 000 рублёў за паклёп
Жанчына напісала ў адным з тэлеграм-чатаў, што «генеральны пракурор Швед — злачынец».
https://t.co/SrDelxiqBF
За чэрвень па «пратэстных» крымінальных справах асуджана не менш за 125 ча��авек
Кожная пятая асуджаная — жанчына, 5 грамадзян адправілі на прымусовае лячэнне.
https://t.co/iwiKTewaVu
У Мінску 30 чэрвеня была затрыманая настаўніца і шматдзетная маці Вольга Казановіч. Яна вядомая сваёй грамадзянскай пазіцыяй, была дэлегаткай “Сходу”.
Таксама ў Мінску вечарам супрацоўнікі міліцыі затрымалі Зою Чарнавусаву. Падрабязнасцяў пакуль няма.
У экс-следчага Юшкевіча ўзялі падпіску аб неразгалошванні і прад'явілі яшчэ два абвіначванні
Яго абвінавачваюць у «арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і «масавых беспарадках».
https://t.co/lv2ojo2Qjg
Саудаўскага прынца Фахд бін Туркі бін-Абд Аль-Азіза, пляменніка караля Салмана, прысудзілі да смяротнага пакарання. Аб гэтым піша Вашынгтонскі інстытут па вывучэнні краін Персідскага заліва (Gulf Institute) са спасылкай на аднаго са сваякоў прынца.
https://t.co/DSyqpxynSU