В работе смотрителей ценится умение общаться с людьми и, конечно, любовь к музею. Неслучайно многие музейные смотрители имеют многолетний стаж работы и преданы своему делу. #professionsMW#MuseumWeek
На асобнае месца ў спісе “несталічных помнікаў” можна паставіць бюст Ян��і Купалы ў вёсцы Вязынка, бо з 1949 да 1972 года гэты помнік стаяў у Цэнтральным скверы Мінска.
#heritageMW #MuseumWeek #МузейныТыдзень #azgurmuseum
Сярод несталічных помнікаў можна ўспомніць помнік Ф. Багушэвічу ў в. Жупраны (1959 г.), на радзіме паэта і бюст Кастуся Каліноўскага ў г.п. Свіслач (1958 г.).
#heritageMW#MuseumWeek#МузейныТыдзень#azgurmuseum
У пачатку 30-ых гг. ХХ ст. Заір Азгур быў прызначаны галоўным мастаком Дома ўрада. Для інтэр'ера будынка ён стварыў бюсты Гракха Бабёфа і Фелікса Дзяржынскага., але пад час вайны яны былі разбураны.
#heritageMW#MuseumWeek#МузейныТыдзень#azgurmuseum
Над астатнімі гарэльефамі працавалі Андрэй Бембель («9 мая 1945 года»), Сяргей Селіханаў («Савецкая армія ў гады Вялікай Айчыннай вайны») і Аляксей Глебаў («Партызаны Беларусі»).
#heritageMW#MuseumWeek#МузейныТыдзень#azgurmuseum
Скульптар прымаў удзел і ў стварэнні Плошчы Перамогі. Ён аўтар аднаго з чатырох рэльефаў на Мануменце Пабеды — “Слава загінуўшым героям”. Рэльеф знаходзіцца на ўсходнім баку стылабата абеліска.
#heritageMW#MuseumWeek#МузейныТыдзень#azgurmuseum