Вы шмат падарожнічаеце па Беларусі, любіце гуляць па родным горадзе або проста едзеце да бабулі ў вёску? Вы можаце дапамагчы Вікіпедыі!
Спампуйце мабільную праграму Wikimedia Commons, знайдзіце на карце вікі-аб'екты без фотаздымкаў і сфатаграфуйце іх!
https://t.co/XVLs87j1hB
Каб пераканацца, што артыкул застаецца пад абаронай, можна перайсці ва ўкладку Паказаць гісторыю: калі ўся інфармацыя закрэслена, то правіць у цэлым бяспечна, калі не, то варта ўстрымацца або выкарыстоўваць часовыя ўліковыя запісы.
Тэкст у банеры быў трохі няправільна сфармуляваны. Фармулёўка выпраўлена. Усе небяспечныя палітычныя артыкулы, чыя гісторыя правак была схаваная раней з мэтай абароны рэдактараў ад палітычнага пераследу ў Беларусі, захавалі такі стан.
З-за глабальнай палітыкі фонда Вікімедыя мы пазбавіліся аднаго з двух рэвізораў, а ў раздзеле можа быць або як мінімум два, або ніводнага рэвізора. Таму часова не можам рабіць новыя схаванні правак артыкулаў. Праз гэта з Беларусі не рэкамендуецца іх правіць палітычныя артыкулы.
@senat_2022_ Гэта напісалі этнолагі Юрый Унуковіч, Павел Церашковіч і Ганна Камзолава, а мы толькі скампілявалі ў артыкул. Ёсць толькі такая навука, ніякай іншай.
@bilbosmanha Засталося толькі знайсці незалежныя аўтарытэтныя крыніцы, якія пацвердзяць прыведзеную інфармацыю ды значнасць апісанай ініцыятывы і без якіх артыкул можа быць хутка выдалены. А, стоп... гэта ж ВікіпЭдыя, якія крытэрыі... :)
🎂Вікіпедыі — 25 гадоў!
Сёння, 15 студзеня 2026 года, найбуйнейшая свабодная энцыклапедыя ў свеце адзначае свой Сярэбраны юбілей.
Паглядзіце святочнае відэа пра тое, як Вікіпедыя змяніла свет: https://t.co/IBDXDZef0D
(даступныя беларускія субцітры)
Крыху статыстыкі пра вікіпедыі. Агулам лагічна: больш артыкулаў значыць больш чытачоў і наадварот. Беларускія раздзелы выдзяляюцца тым, што іх больш пішуць, чым чытаюць. Напрыклад, славакі, грэкі, эстонцы маюць столькі ж артыкулаў, але ў 4-8 разоў больш праглядаў
Ці ведалі вы, што аўстралійцы маюць свой уласны, жывы сімвал Калядаў?
Гэта жук, якога ў народзе пяшчотна клічуць «калядным». Сакрэт такой назвы просты: пік іх актыўнасці прыпадае роўна на святочныя дні, калі гэтыя жукі літаральна запаланяюць усё навокал.
https://t.co/d6egYpTFH1
"З’явіўся анлайн-даведнік па напісанні і вымаўленні назваў беларускіх населеных пунктаў"
Гэты даведнік існуе ў Беларускай Вікіпедыі з 2015 года, калі на падставе таго ж даведніка Лемцюговай было створана больш за 20 тысяч стабаў пра паселішчы Беларусі.
https://t.co/MaU37C1WMA