Сёння дзень, які ведае кожны беларус, — Дзень Волі. І гэта дзень народа, які яшчэ мусіць выпакутаваць і здабыць для сябе сапраўдную незалежнасць і рэальную бяспеку. Беларусь прайшла няпростыя павароты гісторыі, і тое, што ўвагі Еўропы ��ля Беларусі не хапіла ў ключавыя моманты, — гэта факт. Але Беларусь нельга губляць. І дакладна не варта пакідаць па-за ўвагай народ Беларусі. Тое, што Лукашэнка абраў менавіта гэты дзень для паездкі ў Пхеньян — далей ад свайго народа і бліжэй да сваёй мары пра пажыццёвую сямейную ўладу, — вельмі красамоўна сведчыць пра ягоныя намеры.
Еўропа — гэта супольнасць вольных народаў. Тут не павінна быць месца спадчынным дыктатурам. Тут не павінна быць месца рэжымам, якія зарабляюць гандлем суверэнітэтам і дапамогай у тэроры ды агрэсіях. Свету патрэбны мір. А значыць, свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння. Жадаем волі беларускаму народу і дзякуем тым беларусам, якія стаяць побач з украінцамі ў абароне ад расійскай агрэсіі.
Жыве Беларусь!
@gypsynkov@MorfXz Вядома і аўдыторыі розныя, але нават Азаронак прызнаў Дзім Дзімыча самым папулярным блогерам. + ягоная аўдыторая выходзіць за межы Беларусі
@Alx_lazarev Бо здымаць пачалі да 2020 года. Нагадваю, што да 2020 можна было абсалютна легальна і бчб сьцяг набыць у самым цэнтру горада ў краме сымбал бай. А зараз гэта гучыць, як нешта неверагоднае.