@dzicka45 Добры дзень.
1. Пішам пра ўсе віды абмежавання волі - "зняволенне". Розніца, відавочна ёсць, але не хочацца рабіць выгляд што "дамашняя хімія" - гэта добра. Тым болей, што да суда яна знаходзілася ў турме.
2. Пра сітуацыю ва Украіне яна таксама выказывалася.
Яраслаў Саковіч
2 гады зняволення
Па версіі следства, затрыманы за тое, што перадаваў дадзеныя ВСУ Украіны. Жонка-украінка. Быў затрыманы КДБ, яго катавалі ўсю ноч, каб ён прызнаўся ў тым, што ваяваў раней ва Украіне, тэлефанавалі жонцы і абяцалі выслаць ягоную галаву.
Аляксандр Данілевіч
10 гадоў зняволення
Адвакат. Шматдзетны бацька. Незадоўга да затрымання ён падпісаў антываенны зварот адвакатаў і юрыстаў датычна дзеянняў ва Украіне.
Сяргей Пляшкун
16 гадоў зняволення
17 сакавіка КДБ паведаміў пра затрыманне групы беларусаў, якія рыхтавалі тэракт супраць расейскіх войскаў у Мазырскім раёне. Яны нібыта схавалі 100 «кактэйляў Молатава» пад мастом, планавалі разрэзаць рэйкі і адабраць у вайскоўцаў зброю.
Аляксей Шышкавец
11 год зняволення
Паводле інфармацыі МУС, на пачатку 2022 года мужчына атрымаў указанні па блакіроўцы чыгуначных пуцей, а таксама па вырабе і выкарыстанні "кактэйляў Молатава".