Зрабіў тое, што даўно прасілі на https://t.co/FIVxTuhq0r — пошук па каналах і відэа. Цяпер можна знайсьці, напрыклад, усе праграмы Сяргея Чалага альбо ролікі пра беларускі фальклор. Калі націснуць «Паказаць усе вынікі», то можна адсартаваць відэа па даце зьяўленьня ці па назьве
Крыху пазьней зьявіцца магчымасьць фільтраваць рэйтынг праглядаў па тыпах відэа. Ну, і фільтры па катэгорыях абавязкова дадам. Пакуль жа каля кожнага канала адлюстроўваецца ягоная катэгорыя ці катэгорыі, калі ў канала некалькі асобных праграм
Рэйтынгі на «Браме»! Цяпер можна паглядзець найбольш папулярныя беларускія каналы па праглядах і колькасьці падпісантаў. Ёсьць магчымасьць фільтраваць іх па пэрыядах, а таксама карыстацца агульным фільтрамі «без прапаганды», «без экстрэмізму» і г.д. https://t.co/o5bYbIwjsB
Вы ўжо забылі пра Браму https://t.co/kuNXoQO5aw, а яна жывая! Цяпер відэа і каналы з «экстрэмісцкіх» каналаў адмыслова пазначаныя. Гэтак жа пазначаныя і прапагандысцкія рэсурсы. Таксама можна фільтраваць відэа, каб схаваць ці, наадварот
Сыстэма аўтаматычна абнаўляе інфармацыю аб «экстрэмісцкіх» YouTube-каналах на аснове інфармацыі ў «сьпісу экстрэмісцкіх матэрыялаў». Але праз асаблівасьці фармаваньня гэтага сьпісу, некаторыя каналы могуць быць выпадкова прапушчаныя ці, наадварот, пазначаныя «экстрэмісцкімі»
За апошнія тры месяцы нічога новага на https://t.co/FIVxTuhq0r не зьявілася. Шмат які функцыянал ужо амаль гатовы, але няма часу дарабіць. Затое атрымалася трошку стабілізаваць працу. Колькасьць каналаў у базе блізкая да тысячы, таму нагрузкі па абнаўленьні інфы ўвесь час растуць
Навінаў няма, апроч таго, што каналаў становіцца ўсё болей, як і наведнікаў. Гэта прыемна, але нагрузка на невялічкі сэрвачок моцна расьце. Часам дагрукацца да сайта бывае цяжка. Таму прыйдзецца дакупляць ядры і памяць. Вы можаце паспрыяць данатамі :) https://t.co/38AmwOy1M5
Вялікіх апдэйтаў няма, бо няма часу. Але пэрыядычна нешта раблю па аптымізацыі, бо каналаў і відэа становіцца ўсё болей, а значыць і фонавых апэрацый, што ўплывае хуткасьць сайта. Так што пакуль увага толькі на гэтыя моманты. Але сёе-тое цікавае рыхтуецца ў бліжэйшы час
Колькасьць правераных каналаў дасягнула 647. Колькасьць відэа ў базе — больш за 200 тысяч. Працы па апрацоўцы інфармацыі на сэрвэры стала значна больш. Прыйшлося дадаць адно ядро :) Нагадаю, што вы можаце падтрымаць праект https://t.co/38AmwOy1M5
Вы пісалі пра гэта — я зрабіў! Цяпер усе відэа на Brama можна адфільтраваць па беларускай мове. Ужо цяпер працуе на галоўнай старонцы і ў сьпісе ўсіх відэа https://t.co/aDO69zyPI7
Альгарытм вызначэньне беларускамоўных ролікаў працуе не на 100% дакладна, бо тэхнічных крытэрыяў больш, чым падаецца на першы погляд. Пра гэта я магу доўга пісаць, але гэта лірыка :) Калі заўважыце памылкі — паведамляйце тут ці на [email protected]
Сайт сёньня пэрыядычна працуе марудна, бо, сапраўды, шмат наведваньняў. Дзякуй усім, хто расшарыў спасылку і напісаў пра праект! Ня думаю, што такая інтэнсіўнасьць будзе і далей, таму пакуль ня буду купляць яшчэ адно ядро на сэрвэры. Але буду рады, калі памыляюся :)
Прывітаньне, гэта Brama — каталёг відэа з YouTube, створаных у Беларусі ці беларусамі за мяжой. Сёньня выйшлі першыя анонсы працы праекту. Дзякуй усім, хто падтрымаў запуск!
@tuzik_lancuhovy@Slaver@mova_how YouTube дазваляе рабіць назву і апісаньне на некалькіх мовах. У залежнасьці ад мовы карыстальніка будзе адлюстроўвацца «ягоны» варыянт. Таму колькасьць памылак можа быць яшчэ вышэйшая. Але гэта адзін з накірункаў, які ўжо выкарыстоўваецца, але яшчэ не адлюстроўваецца