адчуваецца неяк несправядліва гэта. я для таго каб атрымаць гэтае жытло нічога та і не зрабіла. нарадзілася ў сваіх бацькоў. і ўсё. бязмерна ім удзячная.
усё баялася гэта сказаць, але ў мяне з'явілася сваё жытло. з мамамі і татамі, але добра што без крэдытаў. месяцы прайшлі, а я маральна прыняць не магу.
у дзяцінстве ў Баку ўпершыню сутыкнулася з травалатарамі. там мне патлумачылі, што на іх стаяць і не трэба спяшацца-бегчы. усё шчэ адчуваюся крамольна і нелегальна, калі іду па травалатарах у мінску
рэчы якія здарыліся на мой дзень нараджэння:
- мне споўнілася 22 гады
- снежны цыклон уллі
- бібінос вярнуўся з вельмі прыгожай песняй
and i think it's beautiful
я адчуваю што шчэ трошкі і я спакую рэчы, забяру ноўтбук з працы і запруся адна ў сваёй кватэры. можа да вясны, можа меней, пакуль не стане лепей. я не магу глядзець на пакуты блізкіх калі мне самой блага. гэта мяне дабівае
2025 быў настолькі шчаслівым годам для мяне. але вось студзень амаль скончыўся, а мне ўсё не стае лепей. і людзям побач са мной. ізноў у мяне няма падтрымкі, калі я на мне патрэбна. цяжка гэта ўсё