«Хоць даводзіцца сяньня плакаць...»
Пазалочан��й дзідай захад
скруткі хмараў наскрозь працяў...
Хоць даводзіцца сяньня плакаць,
як, аднак,
не любіць жыцьця!
Як із прагай ня браць іскрынак
шчасьця, не пераймаць тугі,
хоць і тое і гэта згіне
заўтра, як на вадзе кругі...
і ня выкруціць сілы з рук.
Хоць навокал і золь і восень, –
верым мы у сваю Беларусь.
Маці любая, пэўна, сяньня
узд��хаеш па нас і Ты.
Не тужы,
ў мітусьні выгнаньня
не дадзём мы душы астыць.
З гэраічнай ня выйдзем ролі,
у балота ня схілім сьцяг
і ня здрадзім нідзе й ніколі
ні сябе,
Я сёньня маю грошы,
Я сёньня менскі пан,
Харошы і прыгожы,
Як новенькі наган.
Гуляйце, прыгажуні,
Няхай шанцуе вам.
Не распускайце нюні –
Нічога вам ня дам.
Я сёньня кралю маю,
Я сёньня каву п’ю.
Мяне дурыць – ня раю,
А то, як вош, прыб’ю.
Я сёньня маю грошы,
«Калядныя цуды»
Калядныя цуды
пад ёлкай зімовай,
з сябрамі ў размовах,
у зорачак ззянні,
і дотыку вуснаў –
калядныя цуды!
У спеве сумесным,
ў малітве бязгрэшнай,
у стравах святочных,
ў ламанні аплаткі –
нам шчасце даруюць
калядныя цуды!
І снегам бялюткім
на плечы сядаюць
Бо кожная – на непаўторнай мове.
Дык вось чаму
прыходжу з пушчы позна
Зь бярэмам новых сваіх песень, казак.
Таму і непакоіцца ня трэба,
Калі там назаўсёды застану��я,
Каб час не марнаваць на пераходы.
Максім Танк
12.IX.1975.
#БелТві #ТвіБай
«Пушча»
Люблю я
заглыбляцца ў нашу пушчу –
Спрадвечна зелянеючую кнігу.
На кожным лісьце ў яе –
песьня песьняў,
На кожным лісьце ў яе – казка казак.
Пісалі іх вятры, дажджы і птушкі,
Пісалі іх праменьні сонца, зары,
Пісалі іх зьвяры, чмялі, мурашкі.
I запісы іх прачытаць нялёгка,
«Расплата»
У люстэркі лістоты глядзіцца сонца.
Зьняважыў злачынца дрэва
Абразай ілжывых слоў,
У сьпіну нібыта стрэліў,
І словы атруцілі дол.
Як трызьніла дрэва сутоньнямі!
Як моташна лісьце гуло!
Наўкольныя парасткі кволыя
Ня ўзьнімуцца ўжо на крыло.
«Імкнэньне»
І сьмерць не перашкода для мяне
Ў імкнэньні сэрца вечна быць з табою,
І хай ляціць ў віры бурлівых дзён
Жыцьцё маё імкліваю стралою.
І хай мне жорсткі лёс нагатаваў
Прайсьці мільён цяжкіх выпрабаваньняў
Пераадолею ўсё, хто б там не дакараў,
Як доўга дождж ілье, а я ня чую.
Наскрозь, да ніткі, вымакла зямля.
Ніхто нам шчасных дзён не навяшчуе,
Як самі мы – сягоньня і пасьля.
Вяртаючыся з болю, нібы з бою,
Галубячы ўцалелы успамін,
Нязбыўны мой, заручымся журбою
Зялёнаю, як раска і палын!
Я ўглядаўся ва ўсё ў задуменьні,
покуль там, недзе над галавой
нараджалася паразуменьне
паміж вершам, натхненьнем і мной.
Усевалад Сьцебурака
2002
#БелТві#ТвіБай
Растлумачыць, як пішуцца вершы,
я ні вам, ні сабе не магу.
Мне калісьці сустрэўся мой першы
у дзьвюх вуліцаў на рагу.
Ён складаўся з дажджу і грымотаў,
з парасонаў, аблокаў, нябёс,
з паўсядзённых звычайных турботаў,
з тых, што нам выдаткоўвае лёс.
«Пагроза»
Старая млынарка ня любіць мяне,
Што песень замнога пяю па вясьне,
Што яркія стужкі ўплятаю ў касу,
Што позна ў палёх абіваю расу,
Што ў танцах, здаецца, зямлю абышла б,
Што з розуму хлопцаў нямала зьвяла.
Старая ня любіць... Што ж мне да таго!
Хай сына прывяжа да лавы свайго.
Хай вочы заслоніць, каб ён не глядзеў,
I слухаць закажа мой сьмех і мой сьпеў.
Нашто яе сын мне! А будзе ізноў
Млынарка мяне дакараць, як сьвякроў, -
Дальбог, раззлуюся. Усьмешкі адной
Мне досыць, каб хлопец навекі быў мой,