Арцыбіскуп Габар Пінтэр прызначаны Апостальскім Нунцыем у Гандурасе. Габар Пінтэр працягне сваю дыпламатычную місію ў нашай краіне прыблізна да сярэдзіны студзеня 2020 года. https://t.co/Hd6jUWlRvi
9 кастрычніка Канферэнцыя епіскапату Польшчы дала афіцыйную згоду на распачацце беатыфікацыйнага працэсу бацькоў святога Яна Паўла ІІ. https://t.co/W7UlFb159A
Выбярыце зручны для сябе спосаб атрымліваць навіны аб жыцці Касёла ў Беларусі - падпішыцеся на нас у соцсетках і падзяліцеся з сябрамі!
https://t.co/qv4Mt7cqS2
https://t.co/ibmL7PsQ3q
https://t.co/NNCRGHu1sc
https://t.co/0SpqgwWm1z
https://t.co/guH9JICWBl
19 верасня ў мінскай архікатэдры на святой Імшы, якую цэлебраваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, адбылося благаслаўленне моладзі і студэнтаў на новы навучальны год. Пасля прайшла сустрэча з біскупам Юзафам Станеўскім, адказным за душпастырства моладзі. https://t.co/0v4l0FAZGF
14 верасня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ва Уздзе прайшла адпустовая ўрачыстасць, падчас якой святкавалася таксама 25-годдзе адраджэння гэтай парафіі і 15-годдзе асвячэння новазбудаванага касцёла. https://t.co/SYaFzPNOq1
12 верасня ў мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі прайшла адпустовая ўрачыстасць тытулу касцёла. Падчас святой Імшы, якую цэлебраваў арцыбіскуп Кандрусевіч, сужэнцы парафіі аднавілі шлюбную прысягу. https://t.co/WGLrbf3Pf9
8 верасня ў Бялынічах, што на Магілёўшчыне, з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, прайшла ўрачыстасць Маці Божай Бялыніцкай у гонар другога ў гісторыі каранаванага папскімі каронамі абраза Багародзіцы на тэрыторыі сучаснай Беларусі. https://t.co/XELp5eFFVF
Як паведаміў пробашч будслаўскай парафіі кс. Дзмітрый Дубовік, вывучаецца перспектыва аднавіць пры Нацыянальным санктуарыі кляштар айцоў бэрнардынаў — колішніх заснавальнікаў Будслава. https://t.co/NVmbrVtIqv
11 жніўня ў Чэрыкаве ўпершыню за доўгія дзесяцігоддзі адбылася святая Імша. У 1950-х гадах святыня была зачынена, перабудавана і выкарыстоўвалася як Дом культуры. https://t.co/pQJV39EMDQ
Для таго, каб атрымаць спецыяльнае благаслаўленне папы Францішка — асабістае, для сям’і або супольнасці, — не трэба ехаць у Рым: неўзабаве гэта можна будзе зрабіць праз наш сайт. https://t.co/WnBjwRpN47