🔥 Новы выпуск Цёмнага Лёсу ўжо анлайн!
Сёння на вас чакае касмічны выпуск — ў гасцях Цімафей Яўсееў, стваральнік падкаста @praz_kosmas.
Пра ўнёсак беларусаў у гісторыю засваення космасу, гучныя астранамічныя падзеі і паляванне за паўночным ззяннем!
https://t.co/D07IgFjrnB
І яшчэ адна версыя верша Барадуліна ад Setivir -трэк «Мов-Маці». Ужо не інтымная, а гімнавая і рэйвавая: хор, арган, саб-бас, дабстэп-дроп і беларускае слова як рытуал у кібэркатэдры.
👉 Слухаць тут: https://t.co/XFped2jeRm
(цягам дзвух дней з'явіцца на ўсіх аўдыё-пляцоўках)
У Setivir новы рэліз - трэк «Мова Нанова»!
Гэта цёплая, начная і інтымная электронная адаптацыя верша Рыгора Барадуліна, напісанага да адкрыцьця курсаў «Мова Нанова». Пра мову, якая дыхае, лечыць і вяртаецца нанова.
👉 https://t.co/WWWZl3h6oO
(хутка на ўсіх аўдыё-пляцоўках 😊)
🔥 Новы выпуск Каласоў пад сярпом ШІ ўжо анлайн!
Вайсковыя дамовы OpenAI з Пентагонам, DeepMind ствараюць прафсаюз, Кітай забараняе звальненні праз ШІ, робат-манах, «табло ганьбы» у Беларусі, лічбавы гардэроба і суд Ілана Маска і Сэма Альтмана.
👉 https://t.co/2JcRcvU7wn
🔥 Новы выпуск Каласоў пад сярпом ШІ ўжо анлайн!
Пра магістратуру ШІ ў БНТУ, паўстанне супраць Альтмана, звальненні ў Meta, GPT-5.5, DeepSeek V4, робатаў-марафонцаў, робасабак з кулямётамі, хрысціянскую этыку для Claude, лічбавы клон Цукерберга і ажыўленне памерлых у Кітаі ⬇️
🔥 Першы афлайн-выпуск Каласоў пад сярпом ШІ ўжо анлайн!
Запісвалі мы яго ў сапраўдным замку, з віном, мікрафонамі, жывымі эмоцыямі і шчыльнай порцыяй ШІ-навінаў: https://t.co/dxXUjacwvU
Далучайцеся — будзе атмасферна, смешна, трошкі трывожна і вельмі па-нашаму ☺️
🔥 Новы выпуск Цёмнага Лёсу ўжо анлайн!
У гасьцях Арцём Шуканаў @daphnis_nerii, праграміст і аўтар першай бадай што лепшай сучаснай беларускай фантастыкі ў жанры кіберпанк - «Пентаквантар»
https://t.co/pE1tmDErZ2
Складана, балюча, але неабходна…
З Днём Волі, даражэнькія! Нашу волю не адабраць нікому і ніколі — яна жыве ўнутры.
https://t.co/lnU8KhBalM
P.S. Дзякуй, паплечніца, дзякуй, Наста. За тое, што натхняеце дыхаць на поўныя грудзі і ствараць.
Вітанкі! "Каласы пад сярпом ШІ" на сувязі.
Сёння разбіраемся, чаму дата-цэнтры OpenAI папракаюць за празмернае спажыванне вады, абмяркоўваем страх страціць працу праз ШІ і разважаем, чаму ў ваенных сімуляцыях ChatGPT амаль заўсёды выбірае ядзерны ўдар
https://t.co/9iSdhn6uuT
🔥 18 выпуск падкаста пра навіны ШІ "Каласы пад сярпом ШІ" ужо анлайн!
«Капэрус», «кутаса», сэкс-звальненні ў OpenAI, ШІ-песні ад Акадэміі навук, дамінацыя кітайскага ШІ перад ЗША, акуляры і навушнікі з ШІ ад Apple і патэнт Meta на імітацыю памерлых.
👉 https://t.co/S7XW4UyieX
Беларуская ШІ-музыка паціху набірае абароты: https://t.co/IAYtXxkmxB
Тэкст аўарскі, музыка і вакал - ШІ (suno)
Сацсеткі аўтара:
https://t.co/2lI0eLOtOQ
https://t.co/KFfJdLK4oJ
Ці можа агностык і кандыдатка гістарычных навук знайсці агульную мову ў размове пра Біблію? У новым выпуску «Цёмнага Лёсу» я задаю «сорамныя» пытанні Ганне Дзягель - экспертцы па гісторыі старажытных габрэяў. Паехалі! 👇
https://t.co/uUlC18ryv8
Там новы выпуск Каласоў выйшаў 😊
Распавядаем, як сьвет ляснуўся праз ШІ-бота з назвай "Molt" і да чаго гэта можа прывесьці чалавецтва https://t.co/VL5u1O5Ee0
Мы зазірнулі за кулісы беларускай агучкі: ад дубляжу "Баброў-зомбі" да складаных стасункаў з Netflix і аўтарскім правам. Гэта размова пра тое, як настаўнік нямецкай становіцца голасам кіно, і чаму беларускі пераклад - гэта заўсёды пра любоў да свайго
https://t.co/Dx8uBecXWn
✨ Пятніца - час запаволіцца і паслухаць нешта ўтульнае. Сённяшні вечар прапаную вам правесці разам са спадаром Вожыкам у сорак трэцім выпуску падкаста "Цёмны Лёс" ⬇️
Ну і самае цікавае (і нечаканае)! 🤯
Як штучны інтэлект звязаны са сперматазоідамі, сэксам і планаваннем цяжарнасці? Так, мы дабраліся і да гэтых тэм.
Слухайце поўны выпуск тут: 🔗 https://t.co/tyZ2MBrKe7
🔥 Новы выпуск падкаста "Каласы пад сярпом ШІ"!
Google забірае ўсё: пошта, дакументы і YouTube цяпер пад кантролем Gemini. Ці бяспечна давяраць карпарацыі ўсё жыццё? 🤔
Разбіраем і скандал з Grok Ілана Маска: чаму нейрасетцы забаранілі рабіць "дарослыя" выявы? 👇
🧠 Бітва тэхналогій чытання думак: "дзірка ў галаве" ад Neuralink супраць ультрагукавой шапачкі ад стартапа Сэма Альтмана. Што абярэце?
А яшчэ: 💍 Разумныя пярсцёнкі і 3D-асістэнты. Як будзе выглядаць лічбавая Беларусь у 2030 годзе. 👇
Гэты выпуск - карта, каб не згубіцца ў свеце, дзе ШІ мяняе ўсё.
Глядзіце "Пантэон ШІ", стаўце лайкі і падпісвайцеся, каб беларускага кантэнту пра тэхналогіі стала больш!
👉 https://t.co/wGrwk98S9L
Хто насамрэч валодае будучыняй? ЗША, Кітай ці... беларусы?
Гонка ШІ выйшла на новы ўзровень. Гэта ўжо не проста чат-боты, а геапалітыка, чыпы і мільярды $.
Я сабраў поўны разбор карты ШІ: ад «Бацькоў тэхналогіі» да беларускіх аднарогаў.
Трэд-тызер выпуску «ШІ-лаба» 👇🧵
Акрамя софту, ёсць цела. Nvidia трымае свет за... чыпы. А робаты ад Boston Dynamics і Tesla вучацца хадзіць сярод нас.
Усё гэта - часткі аднаго вялікага пазла, які я сабраў у адным месцы.