Я стаю ў цемры
І знічкі маёй маладосці
Прамінаюць
Несучы музыку маіх жаданняў
На напаўісную арбіту
Імавернасцяў.
Углядаюся ў іх і думаю:
не, яшчэ не ўзыйшла
поўня майго жыцця
І рушу наперад
З заплюшчанымі вачыма
учора высветлілася, што дэ-факта я знаходжуся ў Сербіі нелегальна больш за 4 месяцы. сёння мне трэба ісці да суддзі тлумачыць як так здарылася, і цягам 30 дзён я мушу выехаць і зноў заехаць у краіну, пасля чаго наноў пачаць працэс легалізацыі.
да, зноў прыйшла праз шмат месяцаў сказаць нешта толькі пра каляпалітыку. але калі пайшла такая п’янка, пра жыццё-быццё напішу таксама: зламала нагу (галенастоп) 29-га лютага (прывет высакосны год), пералом быў складаны (іншых у мяне пакуль не бывала)
ва ўсёй сітуацыі з рэзалюцыяй ААН па Срэбрыніцы мяне найбольш турбуе рэакцыя большасці сербаў: увесь свет супраць нас, выгнаць усіх баснійцаў/чарнагорцаў/харватаў, не ехаць адпачываць у тыя краіны. прайшло амаль 30 гадоў, а прызнаць свае правіны не змаглі.
нічога новага, але.
ў чарговы раз зайшла ў твітар (не ніякіх эксаў м*ск даўбаёб) і жахнулася ад людзей бо мая стужка адэкватная але часам нешта як заляціць дык заляціць з перыферыі
зноў думаю адкуль столькі нянавісці ў людзях да рэчаў якія літаральна да іх не маюць ніводнага дачынення
чаму некаторым мужыкам так падгарае ад фемінізма (ах ну да гэта ж адбіранне іхніх правоў да)
цысгетэра ціснуць лгбтк+ (канешне гэта заразна)
роўнасць незалежна ад колеру скуры (от ужо дзе сапраўды праблема праблемаў)
пра нацызм я ўвогуле маўчу
і далей па спісе