@alshevskayaaa Мне часам сніцца, нібы я некалькі гадоў не была у школе, а тут прыйшла і трэба хутка атрымаць адзнакі за чвэрць. Жах на ўсё жыццё, мусіць.
Гэта фота ўжо напрыканцы 2022.
Вільна, Тбілісі, Менск. Шмат чаго змянілася ў нашым жыцці, нават гарады і краіны.
Але ж вясна надышла! Мае дзяўчынкі пачуюць фінальны канцэрт вясновага тура у Тбілісі.
А што да мяне… Сустрэнемся ў Кракаве 22 красавіка 2023?
15 красавіка 2016.
Невялічкая зала на другім паверсе Beer&Wine. Мне амаль 17 і я з сяброўкамі прыйшла на адзін з першых канцэртаў у сваім жыцці.
Ніхто яшчэ ня ведае, што праз 7 гадоў усе мы будзем жыць ў розных краінах, а Nizkiz будуць граць паўсюль, акрамя…
15 лютага 2020.
Апошні вялікі канцэрт Nizkiz у Менску.
Усе мы яшчэ ў Беларусі. Чакаем старыя песні гурта, спадзяемся на лепшую будычуню для себя і для краіны ў самым пачатку пандэміі.