Скончыў свой першы ультрадістанс.
Афрыка. Руанда. 1000 км і 17000м апхіла. Скончыў за 4.5 дні. Былі вельмі складаныя грэвэл секцыі (вельмі).
Адкажу на пытанні :-)
@palebasil Ма, напрыклад, былі у Алішане і хадзілі па старой японскай чыгунке. Было аыігенна. Там з хайкам лепш чым ва в’етнаме але, канешне, не узровень альпаў
Скончыў сваё велападарожжа вакол Тайваня. Больш за 1200 км, поўны круг па востраве і бонусам Wuling Pass (3275 м), самая высокая аўтамабільная дарога Тайваня. Заехаў туды на пяты дзень, калі ў нагах было ўжо 850 км.
Устаў а пятай раніцы і паехаў на Wuling. І менавіта там, у цясніне Тарока, убачыў, бадай, самыя прыгожыя выгляды за ўсё падарожжа, першыя 20 км проста маст сі, калі будзеце на Тайвані. Там рэальна вельмі прыгожа (і шмат малпаў).
Але Тайвань гэта сумесь прыгажосці і абсалютнага хаосу. Нешта сярэдняе паміж Японіяй і В’етнамам. Я б сказаў, 65% Японіі і 35% В’етнама.
Аўтобусы і фуры ганяюць на чырвонае святло, скутары выязджаюць на дарогу, нават не гледзячы па баках. У гатэлях бегаюць прусакі па��ерам з палец. Мясцовыя FamilyMart і 7-11 да японскіх не дацягваюць, асабліва па чысціні.
Востраў пасярод акіяна, але абсталяваных пляжаў амаль няма. За ўсё падарожжа бачыў штукі 3-4. Замест шэзлонгаў і людзей, якія купаюцца, бетонныя ўмацаванні, хвалярэзы і сляды шматгадовай падрыхтоўкі да абароны. На поўдні праязджаў вайсковую базу падчас вучэнняў, было шумна.
І адначасова тут начныя рынкі са стрыт фудам, кругласутачныя крамы, бясконцыя скутары, падазрона падобныя адзін да аднаго чорныя сабакі і сваё асаблівае паўсядзённае жыццё.
Поўны круг завершаны. На Wuling заехаў.
Пытанні?
This map is not quite correct for Czechia.
For a typical non-EU foreigner, you first need 5 years of legal residence to qualify for trvalý pobyt (permanent residence). Then you normally need another 5 years with permanent residence before you can apply for Czech citizenship.
So in practice, it’s 10+ years, not 5.