@_khto_nikhto Асабіста ведаю сям’ю з адваротнай сітуацыяй, две цяжарнасці з папярэджаннямі “вы народзіце дэбіла”, а нарадзіліся два цудоўных дзіця, цалкам здаровыя і разумныя.
@Jembo_by @steelminder Шкада, што для многіх Беларусь цяпер - гэта сваякі, савок і панэлькі, а не каля 2000 чалавек, якія шмат чым ахвяравалі, у тым ліку і дзеля вас. Ну і яшчэ нагадаю, што многім да 2020 года ”гулаг” ніяк не муляў.
@Jembo_by @steelminder А вы самі нарабілі нейкіх дзіўных высноў пра гулаг і ўсё такое. Я ўсяго толькі назваў адну з прычынаў, чаму з’ехаць не могуць усе. І тут па-ранейшаму застаюцца тысячы людзей, якім патрэбна дапамога. І гэта яшчэ адна нагода, па чым сумаваць.
@Jembo_by @steelminder З якіх маіх словаў гучыць тое, што іншыя мусяць пакутваць? Я кажу пра канкрэтна сваю сітуацыю і сітуацыі людзей, якіх я ведаю.
І я рады, што ў Беларусі ёсць людзі, якія паставілі ўсё што мелі дзеля лепшай будучыні для ўсіх беларусаў, нават тых, хто гэтага не заслужыў.
@Jembo_by @steelminder Мой брат сядзіць тут у турме. А вы ж, разумнікі, у чаргу выстраіліся, каб дапамагчы яму. Яшчэ раз паўтаруся, я рады за вас, што вы змаглі ўсё кінуць і з’ехаць і што вам няма па чым сумаваць. Напэўна так прасцей жыць, калі думаеш толькі пра ўласны камфорт.
@Jembo_by @steelminder З такім ходам думкі правільна зрабілі, што з’ехалі. Калі вы такі прагматык і думаеце катэгорыяй ёсць/няма і больш/менш датычна месца, дзе будзе ваш дом. Гэта я без злосці пішу. Беларусь проста іншая, адзіная, такой больш няма. Пры ўсёй маёй любові да іншых краін, дзе я бываў.
@kryscina_by Гэта можна назваць толькі прагрэсам у легалізацыі аднаполых стасункаў, не больш. Але ніякай будучыні і наватарства ў гэтым няма. Гэта як блытаць цёплае і мяккае.
@kryscina_by Зноў жа, палова з пералічанага да часу ніяк не прывязана і не з’яўляецца цывілізацыйнымі здабыткамі. Таму для мяне загадка, чаму некаторыя лічаць аднаполыя стасункі нечым прагрэсіўным.