Калі вам падабаецца тое, што мы робім, і вы хочаце падзякаваць нам за гэта, вы можаце стаць нашым патронам на Patreon альбо заданаціць нам на Вuymeacoffee. Дзякуй за вашую падтрымку❤️
💫 https://t.co/2AWEjGbY8Y
💫 https://t.co/nzLQUw5Tgy
БАМБАСХОВІШЧА
Тоўстыя герметычныя дзверы на ўваходзе на некаторыя станцыі – не элемент дызайну. Іх усталёўвалі як частку сістэмы грамадзянскай абароны. Паводле савецкіх праектаў, метро павінна было выконваць ролю сховішча ў выпадку вайны.
З днём нараджэння, мінскі метрапалітэн!
16 чэрвеня 1977 пачаліся працы над фундаментам будучай станцыі Парк Чалюскінцаў. Так што гэтую дату можна лічыць днём нараджэння мінскага метро.
Сабралі крыху цікавых фактаў пра падземку, без якой ужо цяжка ўявіць Мінск.
Трэд 👇
11 чэрвеня пачынаецца чэмпіянат свету па футболе – і разам з вялікім спортам зноў вяртаецца старая фраза: «спорт мусіць быць па-за палітыкай».
Гучыць прыгожа. Але ёсць пытанне: а калі ён апошні раз такім быў?
Давайце невялікі трэд 👇
Таму казаць, што «палітыка пралезла ў спорт», – зман.
Яе ўжываюць для абароны дыктатур, якія выкарыстоўваюць спорт як вітрыну – і не хочуць адказваць за тое, што адбываецца за ёй.
Можа, у 1978, калі Аргенціна перамагала на хатнім чэмпіянаце свету, пакуль у краіне ішла «Брудная вайна»: рэпрэсіі, выкраданні, катаванні і знікненні людзей?
Стадыёны святкавалі перамогі. А зусім побач людзі падалі ў акіян з вайсковых верталётаў і знікалі ў турмах ваеннай хунты.
Калі дзяржава карае спартоўцаў за іх пазіцыю – гэта нібыта «ўнутраная справа».
А калі за гэта дзяржаву пазбаўляюць турніру, медалёў ці права выступаць пад сцягам – спорт раптам «становіцца па-за палітыкай».
Можа, у 2014 годзе, калі падчас Алімпіяды ў Сочы Расія ўжо рыхтавала і пачынала сваю аперацыю супраць Украіны, якая прывяла да акупацыі Крыма?
Таксама не. Вялікі спорт быў побач з вялікай дзяржаўнай дэманстрацыяй сілы – і гэта не было выпадковым супадзеннем.
11 чэрвеня пачынаецца чэмпіянат свету па футболе – і разам з вялікім спортам зноў вяртаецца старая фраза: «спорт мусіць быць па-за палітыкай».
Гучыць прыгожа. Але ёсць пытанне: а калі ён апошні раз такім быў?
Давайце невялікі трэд 👇
Можа, у 2020 годзе, калі беларускіх спартоўцаў, якія выступілі супраць фальсіфікацый і гвалту, масава звальнялі, адлічвалі, затрымлівалі і выціскалі з прафесіі?
Магілёў паверыў Маскве і адчыніў браму. А праз 7 гадоў падняў паўстанне, якое цяпер на гербе горада
Магілёўскае паўстанне 1661 года – адна з самых яркіх антымаскоўскіх старонак беларускай гісторыі XVII стагоддзя.
Калі ў 1654 годзе пачалася вайна паміж Рэччу Паспалітай Абодвух Народаў і маскоўскай дзяржавай, Магілёў амаль без бою адчыніў брамы маскоўскаму войску. Частка гараджанаў сустрэла новыя ўлады даволі зычліва. Прычынаў было некалькі. Маскоўскі цар абяцаў захаваць правы праваслаўных жыхароў, якія складалі большасць насельніцтва горада. Акрамя таго, многія спадзяваліся атрымаць падатковыя льготы і больш спрыяльныя ўмовы для гандлю з усходнімі землямі.
Аднак чаканні хутка разышліся з рэальнасцю. У Магілёве размясцілі вялікі гарнізон стральцоў, якіх жыхары павінны былі карміць і ўтрымліваць. Маскоўскія ўлады пачалі абмяжоўваць гарадское самакіраванне, умешвацца ў справы магістрата і фактычна ігнараваць частку ранейшых прывілеяў горада. Пастаянныя паборы, злоўжыванні вайскоўцаў і эканамічныя цяжкасці выклікалі ўсё большае незадавальненне. Да 1661 года чаша цярпення перапоўнілася.
Пад кіраўніцтвам войта Язэпа Левановіча ў горадзе пачалі рыхтаваць паўстанне. Паводле плана, гаспадары дамоў павінны былі адначасова абясшкодзіць раскватараваных у іх стральцоў. Выступленне меркавалася пачаць 10 лютага, але праз выпадковы канфлікт паміж гараджанамі і стральцамі паўстанне разгарэлася раней – 1 лютага 1661 года. Легенда кажа, што яно пачалося пад вокліч Левановіча: «Пара! Пара!»
За некалькі гадзінаў паўстанцы атакавалі маскоўскі гарнізон і фактычна знішчылі яго. Магілёў быў вызвалены ад маскоўскай улады. Гэта стала адным з найбуйнейшых і найбольш паспяховых гарадскіх паўстанняў на беларускіх землях падчас вайны 1654–1667 гадоў.
За гэты ўчынак кароль і вялікі князь літоўскі Ян II Казімір Ваза ўзнагародзіў Магілёў. 9 чэрвеня 1661 года горад атрымаў новы герб і шэраг дадатковых прывілеяў. На гербе былі намаляваныя тры вежы, якія сімвалізавалі горад. У адчыненай браме цэнтральнай вежы стаяў узброены рыцар з мячом, а над ім размяшчалася Пагоня. Адчыненая брама сімвалізавала вызвалены горад, рыцар – яго абаронцаў, а «Пагоня» падкрэслівала вернасць Магілёва Вялікаму Княству Літоўскаму пасля выгнання маскоўскага гарнізона.
У 1781 годзе, калі Магілёў зноў захапіла імперыя з усходу, герб быў зменены. Але ў 2005 годзе ў сучаснай Беларусі зацвердзілі герб горада – і ён амаль цалкам паўтарае гістарычную прыгажосць, якую надалі гораду менавіта за паўстанне 1661 года.
1 лютага 1661 Магілёў ўзнялі паўстанне супраць маскоўскіх захопнікаў. Пад вокліч "Пара! Пара!" бурмістр Язэп Левановіч павёў гараджан у бой. За знішчэнне гарнізону Магілёў атрымаў герб!
Падрабязнасці гэтай гісторыі і шмат іншых мы расказваем на Patreon: https://t.co/2AWEjGbY8Y
«Бронюсь, куды ты ідзеш?»
Трымайце трэд пра найвядомейшы абмен беларускімі палітзняволенымі, які адбыўся ў 1933 годзе.
Тады на станцыі Коласава СССР і Польшча абмянялі Францішка Аляхновіча на Браніслава Тарашкевіча.
Трэд 👇
Вакол гэтай хвалі неўзабаве пачалі фармавацца ініцыятывы, якія прывялі да стварэння Беларускага Народнага Фронту ў 1988 годзе.
Курапаты сталі не проста сімвалам рэпрэсій, а пунктам, з якога пачаўся арганізаваны нацыянальна-дэмакратычны рух у Беларусі.
3 чэрвеня 1988 у газеце «Літаратура і мастацтва» за аўтарствам Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва выйшаў артыкул «Курапаты – дарога смерці».
Менавіта ў гэтым артыкуле ўпершыню публічна назвалі Курапаты пад Мінскам месцам масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
Трэд 👇
Мы шмат чулі пра тое, як нацысты спальвалі кнігі. Але ці ведаеце вы, што ў БССР тое ж рабілі бальшавікі?
Так, бальшавікі спальвалі беларускія кнігі.
У 1937 годзе ў Галоўліт БССР адбывалася адна з найбуйнейшых кампаній знішчэння беларускай літаратуры ў гісторыі.
Трэд 👇
Менавіта гэтае спалучэнне – даследавання Пазняка і Шмыгалёва, грамадскага рэзанансу і падтрымкі аўтарытэтных культурных фігураў – ператварыла Курапаты з газетнай публікацыі ў цэнтр нацыянальнай памяці і палітычнага руху канца васьмідзясятых.