вяртаюся сюды, каб распавесці пра чарговую спробу селфхарма (мае любімае) і дні самакапання.. было не да міру. жаданне нашкодзіць сабе пераадолела разумны сэнс.
дзякуй.
мне вось кажуць, маўляў нас выкінулі з балонскай сістэмы як так. дык вось плачуцца часцей за ўсё тыя, што да гэтага маўчалі і цярпелі, а цяпер ныюць, маўляў чаму ўсё так дрэнна.
але чыста імхо, мяркую па сваіх знаёмых.
мне хочацца яму сказаць "усё, давай ты не будзеш кожны раз вяртацца да мяне, я стамілася ад тв��іх эмацыйных арэль", але я кожны раз трымаюся за гэтую магчымасць з ім паразмаўляць. так, я дурная.
пасля ўсяго, што ты рабіў усе гэтыя гады, я ўсё яшчэ чакаю цябе. але мабыць я дарма спадзявалася .. што ў мяне нешта атрымаецца. так, я не такі тыпаж, зусім іншая знешнасць, я табе не падыходжу.. але я ўсё яшчэ спадзявалася.
я адмовіла ў прагулцы. але ў душы мне гэтага хацелася больш за ўсё. менавіта нядзелю.. нядзелю якую я вылучыла для вучобы. а сёння я чакала ад цябе вестачку хаця б нейкую, я так спадзявалася хоць бы намякнуць на шпацыр. ~