Здаецца знайшоў цікавы інструмент для распрацоўкі адначасова і пад iOS і пад Android, але праз нармальны SwiftUI і Jetpack Compose без неабходнасці React Native.
https://t.co/cdxWZ1ufh4
З Новым Годам! 🎄
Сябры, жадаю менш багаў, паразумення з калегамі і каб ШІ не займаўся дурасцю падчас вайбкодынгу! 😊
А яшчэ сямейнага цяпла і дабрабыту! Са святамі!
Інкрэмент! Ці то старэю, ці то проста спазнаў дзэн, але гэта першы раз, калі няма жадання падводзіць нейкія вынікі. Проста атрымліваю асалоду ад таго, што магу і ўмею наўпрост зараз.
Сябры, з восені пакрысе пачаў рабіць некалькі праектаў для веласупольнасці Беларусі, звязаных з брэветамі (гэта такія паездкі ад 200км і больш за адведзены час) і мне патрэбна дапамога UI/UX дызайнера. Буду рады рэкамендацыям. Праца за грошы, хоць бюджэт пакуль і невялікі.
@tamakio На іх падставе можна рабіць аналітыку, калі там чэк ліст напрыклад, ведаць, наколькі ён скончаны. Дзіўна, але ўбудаванай такой магчымасці няма
Вечар разам з чатам GPT і нарэшце зрабіў прыблуду, якая ўмее лічыць колькасць адзначаных чэкбоксаў на старонцы Notion і аддаваць назад у адмысловае поле. Відаць, зраблю open source, аднак налады не простыя і выглядае, што для простых людзей лепш зрабіць інтэрфейс за долар.
Што ж, чарговы бот навайбокоджаны. Гэтым разам працуе на Nitro, grammY і db0 і запускаецца на Cloudflare Workers + D1 у якасці базы даных. Воркеры значна лепш і стабільней за Render, хоць і маюць свае абмежаванні. Дзе б цяпер знайсці сілы напісаць які артыкул.
Заўважыў, што падчас працы з нейронкамі вылез адзін цікавы пазітыўны момант: даводзіцца шмат камунікаваць з імі па-англійску (не звычайны chatgpt), і так ці інакш гэта трэніруе ўменне пісьмовай англійскай мовы.
@Klirik_7 Я пра тое ж. Такога мала, таму і дзіўна. Але ж горш было б, калі б такога не было ўвогуле, а так - дынаміка. Кепская па хуткасці, але добрая па сутнасці.
Беларуская мова ў занядбанні, кажаце?
А як вам навіна бадай пра першы прададзены/куплены беларускамоўны тэлеграм-канал?
Віталь Аляхновіч там "Усё пра ўсё" выкупіў.
Я ў шоку, добрым, але ў шоку.
@margorzatha Я не ведаю дакладна, але ў тэлеграме (па спасылцы) з большага пра сам факт і планы напісана. Можна там спытаць Віталя, навошта ён гэта зрабіў :)
https://t.co/4Q1VD0lCvj
@Zlydzen Гэтага я не ведаю, ды і не думаю, што будзе неяк агучана, але было б цікава даведацца. Можа Віталь крыху пазней раскрые карты. Але сам факт цікавы, канешне.
Урок, які каштаваў мне 5$.
Нават спынены інстанс, набыты праз Amazon Lightsail Bundle, будзе падлічаны для аплаты, таму калі ён вам не патрэбны больш, лепш адразу выдаляйце.
Ну і зноў напамін сабе больш не мець спраў з AWS.
Абнавіўся да iOS 26. Ну, такое. Анімацыі прыкольныя, іконкі некаторыя так сама прыгожа быццам зрабілі, але не ўсе. У астатнім пакуль будзем глядзець і спрабаваць.