папрасілі зайсці ды крыху ўвесці ў сутнасць працы новага спецыяліста. высвятлілася, што прафесіянал з досведам (с) працаваў на іншай пасадзе/у зусім іншай арганізацыі/з іншымі абавязкамі 👀
былая кіраўніца: ой, а вам жа можна будзе набіраць, калі што?
...
пажадала ўсім поспехаў
у апошні дзень лета ўзгадала, што недзе напрыканцы чэрвеня было 5 гадоў па-беларуску. пажадаю сабе магчымасці размаўляць так і на працоўным месцы 🥲 (і зарабляць пры гэтым не капейкі)
спрабую пераканаць сябе, што заплаціць 40 рублёў, каб даведацца, што ў цябе ўсё добра, было варта таго 🥲 гэта ж лепшае ў прынцыпе, што ад урача можна пачуць
скарбонка неверагодных гісторый пра раённую медыцыну папоўнілася кулсторы ад знаёмай бацькоў пра ультрагук:
- ну, шчытападобная залоза ў парадку, вузлоў няма
- дык яна ж ў мяне выдалена 🤨
- ...
- ...
Прыйшоў час глядзець уверх (ці на гарызонт 😊)
СЁННЯ СОНЕЧНАЕ ЗАЦЬМЕННЕ. Застаецца ўзяць акуляры для назірання ці усталяваць фільтр на тэлескоп, знайсці месца з адкрытым заходнім гарызонтам і спадзявацца на добрае надвор'е.
Хочаце даведацца, як зацьменне будзе выглядаць менавіта ў вашым горадзе? На інтэрактыўнай карце можна выбраць сваё месцазнаходжанне і паглядзець час, фазу і ход зацьмення.
https://t.co/5hIxB17hcs
А калі аблокі ўсё ж перашкодзяць або хочаце ўбачыць поўную фазу зацьмення, вось тры трансляцыі, якія можна будзе глядзець у прамым эфіры:
- timeanddate https://t.co/olsE4PISNM
- NASA
https://t.co/ST9ZutXQu9
- NASASpaceflight таксама будзе весці жывую трансляцыю непасрэдна з месцаў, праз якія пройдзе паласа поўнага зацьмення.
https://t.co/tfkz79zkA6
І гэта яшчэ не ўсё! Пасля зацьмення не спяшайцеся забываць пра неба, нас чакаюць Персеіды, адзін з самых прыгожых метэорных патокаў года. У добрых умовах можна ўбачыць дзясяткі метэораў за гадзіну, а сярод Персеідаў нярэдка трапляюцца вельмі яркія знічкі.
сканчваецца апошні бальзам для вуснаў ад reverse cosmetics, у аптэках яго больш не знайсці, на пляцоўках - нейкі адзін з цаной х3. трэба шукаць нейкія новыя бюджэтныя варыянты 😑