@paczvarny Твары што ў іх, што ў бацькі сапраўды выразныя, але прозвішча быццам не татарскае. Зрэшты, радавод іх цьмяны. Дзед іх, здаецца, быў аканомам у Свіслачы Незабытоўскіх, але адкуль быў сам, незразумела
@paczvarny Калі адкінуць лёгкі каларыт са старцамі і памешчыкамі, то там усё зразумела: усе кнігі Дастаеўскага пра спробы чалавека стаць Богам. Вельмі ўніверсальны сюжэт, асабліва для Захаду, таму там і папулярны. Наогул добрыя ў яго кнігі, даўся табе гэты Дастаеўскі
@Czah_U У "Мемарыяле" каралеве Боне Гаштольд заяўляў, што русіны заўсёды здраджвалі дзяржаве. Міхалон пісаў, што дарэмна ў ВКЛ выкарыстоўваюць "рускую" мову, бо ёсць свая спрадвечная, праўда, не літоўская, а лацінская
@Czah_U * Эліта спачатку беларусізавалася, а потым паланізавалася. Але гэта не значыць, што літоўскія арыстакраты забылі літоўскую мову адразу, проста не карысталіся
@Czah_U * Адкрытых канфліктаў толькі на гэтай глебе не было. Але карту разыграць спрабавалі, вядомыя прыклады - Альбрэхт Гаштольд, Міхалон Літвін.
* Не ставілі такой задачы. Гэта не ўнікальны выпадак: тое ж варагі на Русі, нарманы на Сіцыліі.
@Czah_U Виктории из Ланьков / Ханьков Руньцов. Пасярэдзіне ўзята ў дужкі (зак.) - рвануў пісаць "законных", але адумаўся. Дзявочае прозвішча пашукай у Дапаможніку