🇧🇾 Сёння адзначаецца дзень роднай мовы.
🎤 Мы знаёмім нашых хлопцаў з культурай нашай краіны і ў гонар свята яны праспявалi адну з самых вядомых песень на беларускай мове.
https://t.co/OqjDR7x6O7
#fcdm1927@tutbylive@OnlinerBY@symbalby@charter_97@kpru
⚡ Бывшего кандидата в депутаты и активиста Молодёжного Блока Стаса Шашка задержали в подъезде собственного дома. Неизвестно, в чем его обвиняют и по какой статье.
Репост-ретвит, нам нужна ваша солидарность!
Ужо другі тыдзень Моладзь БНФ рыхтуецца да акцый 20 снежня супраць інтэграцыі з Расеяй, каб таксама выказаць свой пратэст і падтрымаць агульную пазіцыю за незалежную Беларусь!
І вось засталося 2 дні да пачатку, а мы дагэтуль ва ўсю моц рыхтуемся каб выказаць свой пратэст😉
⚡️НАГАДВАЕМ ⚡️
У нядзелю, 3 лістапада, а 12:00 пачнецца традыцыйнае шэсце на "Дзяды". Збор удзельнікаў пачнецца ад 11:30 ля метро «Парк Чалюскінцаў» з боку гадзіннікавага завода.
Акцыя дазволеная. Арганізатар: КХП - БНФ.
Мы таксама плануем далучыцца да шэсця і мітынгу.
29 кастрычніка 1937 года – адна з самых страшных дат у гісторыі Беларусі. Так у ноч з 29 на 30 кастрычніка ў сутарэннях НКУС было расстраляна больш за 100 прадстаўнікоў беларускай эліты.
🔥Сёння мы далучаемся да акцыі, якая адбудзецца ў Курапатах а 20:00.
Зараз паказваюць тэлевыступы кандыдатаў на т.з. беларускім тэлебачанні, якія прымаюць удзел у т.з.выбарах.
Здаецца, мы пачалі забываць, што такое сапраўдныя выступы кандыдатаў❤️
А зараз кожны можа падпісацца пад зваротам да ўладаў Літвы і папрасіць перазахаваць Кастуся Каліноўскага ў Беларусі.
Прачытаць зварот і падпісацца пад ім можна па гэтай спасылцы:
https://t.co/1M94YCgDrU
КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ МОЖА БЫЦЬ ПЕРАЗАХАВАНЫ Ў БЕЛАРУСІ!
Беларусы звярнуліся ў сейм Літвы і просяць пахаваць Каліноўскага на радзіме
Зварот падпісалі Святлана Алексіевіч, Андрэй Горват, Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Зінаіда Бандарэнка і іншыя беларусы.
Нагадаем, у 2017 годзе ў Літве былі знойдзены парэшткі дваццаці чалавек. Даследчыкі прыйшлі да канчатковай высновы, што сярод іх ёсць і парэшткі Кастуся Каліноўскага. Перазахаванне павінна прайсці ў лістападзе ў Вільнюсе.
Жадаем новаму(хоць і часоваму) кіраўніцтву поспехаў і спадзяемся, што ўсё атрымаецца, а кожны актывіст павінен прыкласці ўсе намаганні, каб дапамагчы новаму кіраўніцтву ў гэтым! Жыве Беларусь!
🔥У МОЛАДЗІ БНФ НОВАЕ КІРАЎНІЦТВА!⚡
15 верасня ў Мінску адбыўся з'езд кіраўнікоў і прадстаўнікоў суполак Моладзі БНФ. Былі прадстаўнікі з Мінска, Барысава, Гомеля, Магілёва, Калінкавіч, Берасця, Віцебска ды гомельскай вобласці.
У бліжэйшы час Рада Моладзі БНФ, кіраўнік арганізацыі і яго намеснікі( якія будуць вызначыны на першым сходзе Рады Моладзі БНФ) зоймуцца аб'ездам суполак у розных гарадах, дзе будуць збіраць актыў для далейшай працы.
Паўнавартасны З'езд было вырашана зрабіць праз 6 месяцаў.