📍⚽ У гэтыя выхадныя 30 жніўня адбудуцца гульні Кубка Беларусі - PARIMATCH 🏆🇧🇾
✔ФК Ашмяны-БДУФК праводзіць хатні матч. Супернік нашай каманды - ФК Тарпеда-БелАЗ
🏟Матч адбудзецца ў Ашмянах, стыдыён “ФАК” (Савецкая, 1)
⏰Пачатак матчу ў 16:00
#obfc#АшмяныТарпеда#КубакБеларусі
🇧🇾⚽У пятнаццатым туры чэмпіянату Беларусі «Макслайн - Першая ліга» 22 жніўня
✔ФК Ашмяны-БДУФК праводзіць гасцявы матч супраць ФК Рэчыцадрэў
🏟Матч адбудзецца ў г. Рэчыца, на стадыёне "Цэнтральны" (вул. 10 год Кастрычніка, 10)
⏰Пачатак матчу 17:00.
#obfc#Ашмяны#ПершаяЛіга
📌У перапынку паміж 1 і 2-м кругамі чэмпіянату Макслайн-Першай лігі ФК Ашмяны-БДУФК пакінуў нападаючы⚽🇧🇾 Дзмітрый Купнеўскі.
🖋Сваю футбольную кар'еру ён будзе працягваць у футбольным клубе Другой лігі Астравец.
💪Жадаем Дзмітрыю поспехаў на новым месцы і дзякуем за ўсё!
#obfc
Шаноўныя заўзятары, футбалісты і супрацоўнікі ФК Ашмяны-БДУФК!
У гэты няпросты для ўсёй краіны і кожнага з нас час, калі вырашаецца будучы лёс Беларусі, мы не можам стаяць у баку ад тых падзей, што адбываюцца. Мы за новую і лепшую Беларусь, але без гвалту і кровапраліцця!
🎉Сёння Дзень нараджэння святкуе галоўны трэнер ФК Ашмяны-БДУФК Антуан Іванавіч Майораў!!!🏆
Ад імя ўсіх гульцоў і работнікаў клуба віншуем выдатнага спецыяліста ў сваёй справе з гэтым Днём і зычым энергіі і цярпення ў яго нялёгкай працы!💪🏻
#obfc
Першы тайм адразу раставіў усё па сваіх месцах💪🏻
0:1 - ⚽Пракопчык, 0:2 - ⚽Дзямідчык, 0:3 - ⚽Ладуцька
У другім таксама небяспечна атакавалі, але павялічыць лік забітых галоў не ўдалося.
#obfc
Добрай раніцы ўсім!☕
Учора быў падпісаны дагавор паміж ФК Ашмяны-БДУФК і кампаніяй LUXVEND, прадстаўніком брэнда Masita, нашага тэхнічнага спонсара.
Вашай увазе відэакадры гэтай важнай падзеі ў жыцці клуба📹
https://t.co/yXly5KKvA3
#obfc#Ашмяны#masita#luxvend
⚽Футбольны клуб Ашмяны-БДУФК прадстаўляе гульнявую форму ад афіцыйнага тэхнічнага спонсара - брэнда MASITA!🤝
https://t.co/tQkXHOnWzt
#obfc#Ашмяны#masita#luxvend
Сёння адбылася вельмі важная падзея ў гісторыі нашага клуба. Падпісаны дагавор з кампаніяй LUXVEND, якая з'яўляецца афіцыйным прадстаўніком нідэрландскага спартыўнага брэнда Masita ў Рэспубліцы Беларусь.
З сённяшняга дня Masita - афіцыйны тэхнічны спонсар ФК Ашмяны-БДУФК!
У першы дзень апошняга месяца лета ФК Ашмяны-БДУФК правялі таварыскі матч з маладымі выхаванцамі ФК Дынама.
Вядома, нашыя вопытныя спартсмены перамаглі, фінальны лік 0:4.
Але рыхтаваліся да гульні і настройваліся, як заўсёды, сур'ёзна.
https://t.co/btUGNfUqea