Сонца, сонейка,
Дай нам промнікаў,
Будзь ласкавае,
Будзь зычлівае,
Стане хай зямля
Урадліваю,
Грэй, сагрэй палі,
Кожны сад, гарод,
З неба нам пашлі
Негалодны год!
Ой, ладачкі-ладкі,
Надышлі Калядкі.
Мы дзеля Калядак
Напяклі аладак.
Дралі дробнай таркаю
Дра��ікі духмяныя.
Хочаш – еш са скваркаю,
Хочаш – са смятанаю!