You Can See Everything (2026)
9.5/10
Стаічна ашаломлены Нэйтан Філдэр бярэ нас з вамі у падарожжа па прыватных і культурных наступствах легендарнага махлярства.
Неверагодна цяжкая тэма і абставіны для здымак. Вынік – ў ідэальным тоне і страшэнна дасціпны. Шэдэўр.
#кіно
Street Fighter (2026)
6.5/10
Шмат у чым правільная экранізацыя – ад павагі арыгінальнай гульні і стылю 90-х да вясёлай кічаватасці і нават анты-мачысцкага гомаэратызму – але вельмі няякасна зробленае кіно ў падмурку гэтага усяго. Ёсць шанец стаць трэш-класікай?
#кіно
The Social Reckoning (2026)
8/10
Сертыфікавана якасны сцэнар, крутая акторская праца, ды заадно яскравы прыклад таго, чым добры пастаноўшчык адрозніваецца ад вялікага рэжысёра.
Больш блеклая і кінематаграфічна нудная стужка, ніж магла б быць – візіянерства не хапіла.
#кіно
Digger (2026)
7/10
Іньярыту старанна выбудоўвае гіганцкую шырму забаўнай, хоць і простай, сатыры, і праз паўтары гадзіны сам жа яе і разбірае.
Кіно, дастойнае прагляду і поўнае смелых рашэнняў, якія, на жаль, не падсвечваюць лепшых бакоў ані рэжысёра, ані Тома Круза.
#кіно
Practical Magic 2 (2026)
4/10
Фестываль філераў – як тых, што муміфікавалі і паралізавалі ўсе здольнасці некалі бліскучых Сандры Булак і Ніколь Кідман, так і тых, што разжоўваюць пусценькі сюжэт на хранаметраж поўнага фільма. Татальны прахадняк.
#кіно
Resident Evil (2026)
9/10
Зак Крэгер працягвае падміргваць усяму жанру жахаў, ды паралельна раздае з экрана столькі стылю і дакладнага аўтарскага бачання, што ўвесь фільм вішчыш разам з сараконараўскім галоўным героем – то са страху, то са смеху.
#кіно
Tony (2026)
8.5/10
Наўрад ці дакладная, але дасціпная і шчырая гісторыя станаўлення, адмераная гарманічнай порцыяй і прыпраўленая бліскучымі працамі Дамініка Сэссы і Антоніа Бандэраса. Смаката!
#кіно
Mayday (2026)
6/10
Сціплы і непераборлівы экшн, які змешвае абсалютна дурацкія стэрэатыпы пра Савецкі Саюз з сапраўды цікавымі і сардэчнымі момантамі. Можна лёгка праглядзець з тэлефонам у руках – рэдкі выпадак, калі direct-to-streaming – правільнае рашэнне.
#кіно
The Invite (2026)
8/10
Горкая камедыя пра сварку, якая перарастае амаль у оргію, якая перарастае ў тэрапеўтычную сэсію.
Не сказаць, што зроблена вельмі арыгінальна, але добра адыграна, дынамічна, і часамі ну вельмі смешна. Добры date movie для тых, хто даўно ў стасунках.
#кіно
A pale view of hills (2026)
7/10
Першая экранізацыя нобелеўца Кадзуа Ісігура ў гэтым годзе – прыемная, але трохі недарэжысаваная японска-брытанска-польская прадукцыя пра жыццё пасля вялікай траўмы. Паглядзім, што з тым жа аўтарам праз пару месяцаў зробіць Тайка Вайціці.
#кіно
Spider-Man: Brand New Day (2026)
8.5/10
Перасільваючы паўзучы развал усёй франшызы Марвэл, Д.Д. Крэтан даў рады распавесці гарманічную гісторыю, сфакусаваную на персанажах, і прадставіць свежага, нэа-класічнага чалавека-павука. А Сэдзі Сінк увайшла ў MCU проста з нагі.
#кіно
The Odyssey (2026)
9.5/10
Непаўторны ў сваёй манументальнасці і трохі спешны ды мыльны ў сваёй інтымнасці, Нолан дае рады правесці ўсіх, дасведчаных і не, праз відовішча кананічнай гісторыі і выруліць на шчыры аўтарскі трэці акт пра сапраўдную цану той самай перамогі.
#кіно
Backrooms (2026)
6.5/10
Яшчэ адзін фільм жахаў ад інтэрнэт-крэатара прыцягнуў увагу і буйной студыі, і, здаецца, гледачоў – ну крута жа!
Сама стужка ня вельмі захапляючая, але гэта як мінімум цікавы погляд на жанр, ды яшчэ і з акторамі оскараўскага калібру.
#кіно
Disclosure Day (2026)
7/10
Спілберг зняў фільм, каторы Джэй Джэй Абрамс мог зрабіць 20 гадоў таму: арыгінальны, прыземлены сайфай, дзе самы здольны хакер у свеце імкнецца на рэгіянальнае ТБ, каб распаўсюдзіць інфармацыю. Неблагое кіно, але патрабуе пэўнага абстрагавання.
#кіно
Scary movie (2026)
6.5/10
Хаатычны рэбуквэл 25-гадовай франшызы так стараецца ўхапіцца за ўсё, што адбываецца і ў свеце, і ў жанры хорара, што перадыхнуць не атрымліваецца. Штосьці смешна, штосьці настолькі няўдала, што дзіву даешся. Карацей, стандартнае Scary Movie.
#кіно
Supergirl (2026)
7/10
Наўмысна непрычасаны і выпадкова няроўны другі фільм прадзюсара Джэймса Гана ў DC – посьпех у стылі і развіцці маладой гераіні, але няўдача ў тыповых забаўляльных аспектах блакбастэра. Здаецца, з паловай бюджэта і паловай адказнасці было б лепей.
#кіно
Sheep detectives (2026)
9/10
"Ад сцэнарыста "Чарнобыля" і рэжысёра "Міньёнаў"" – лепш за Крыса О'Даўда гэты фільм ужо не прадасі.
Цёплы, вясёлы і разумнейшы, чым падаецца на першы позірк, дэтэктыў для ўсёй сям'і.
#кіно
Obsession (2026)
8.5/10
Будучая культавая класіка як мае быць – моцна некамфортны, смелы хорар з бліскучымі перформансамі ад актораў, пра каторых мы з вамі яшчэ не чулі.
Ужо трымаецца на адным узроўні касы з Зорнымі Войнамі – і абсалютна заслужана.
#кіно
The Mandalorian and Grogu (2026)
7/10
Забаўны, але безнадзейна пазбаўлены натхнення працяг серыяла на вялікім экране з празмернай экспазіцыяй і як раз дастатковай колькасцю Грогу і Людвіга Горансана, каб не спыніць аперацыю па праглядзе заўчасна.
#кіно
Devil Wears Prada 2 (2026)
6.5/10
Іранічна, як фільм пра высокую моду можа быць такім шаблонным і безгустоўна знятым.
Для фанатаў тут зроблена столькі, што нейтральным гледачам нічога путнага не застаецца. Хаця б выглядае, што ўсе атрымалі задавальненне ў працэсе.
#кіно