Як прыемна, што на ютубе шмат відэа, дзе рамантызацыю teacher-student relationships ў серыяле pretty little liars называюць агіднай. Хаця ў самім серыяле іх адносіны такімі не паказваюць.
@grumpy_dzied Не. Па-першае, невядома, як з паліцыяй размаўляць) па-другое, я пачытала, што яны нічога не могуць зрабіць, максімум штраф выпісаць. Я да іх хажу прасіць выключыць стабільна кожны месяц, і іншым суседзям пофіг. Так што наўрадці дапаможа.
Пайшла чарговы раз скардзіцца да суседзяў на гучную музыку, а ў мяне спыталі з якой я кватэры. Калі заўтра не будзем з мужам анлайн, то загадзя развітваюся! А музыку выключылі хвіліны на тры і вось я ўжо сяджу ў сваёй жа кватэры ў навушніках..
Наколькі дурная ідэя стварыць нататнік-штодзённік-journal на беларускай і стукацца з ім у дзверы блогераў і выдавецтваў. Ці ўсім пофіг і хапае руска/ангельска/польскамоўных.
На гэты новы год нарэшце сябе прызналася, што вельмі люблю атрымоўваць падарункі. І таксама глядзець на эмоцыі іншых, калі яны адкрываюць свае. А ад выбару падарункаў у мяне трывога.
Так хочацца купіць калонкі і зключыць крыстал каслс на ўсю моц, каб суседзі знізу ахуелі ад гэтых басоў, але баюсь астатнія нармальныя суседзі таксама наўрадці іх фанаты..
Бо калі я адзін раз псіхолагу расказала пра праблемы з сяброўкай, пачалося разбіранне сяброўкі, а не мяне, што яна робіць у жыцці не так, а не чаму мяне гэта так трыгерыць. Больш я сяброў з ёй не згадвала, бо гэтым я магу як раз з імі займацца.
Прачытала зараз пост пра тое, што людзі могуць гадамі хадзіць да псіхолага і акрамя эмпатыі нічога не атрымліваць, нават не пачынаюць разбірацца ў сваіх пачуццях, а проста валідзіруюць іх. Адразу ўспомніўся свой досвед і маіх сябровак.
З першымі, канфлікт, як мне здаецца ў тым, што я ведала ўсё тое, што яны свайму псіхолагу расказвалі. Але не пагаджалася з іх ладам жыцця і адносінамі да людзей навокал. А потым, калі такі ж канфлікт здарыўся не толькі са мной, але і з нашымі агульнымі знаёмымі, я здалася.
@Buzanova_M Простите за оффтоп, но мне так приятно видеть, когда любимый блогер пишет фразочки, которыми мы общаемся с друзьями! (мне ещё нравится фраза "лежать плюс сосать", когда в чём-то выигрываешь 😆)
Мне не чатыры гады, а 31, калі што 😆 Хтосьці ў гэтым узросце ўжо бізнес мае, ці траіх дзяцей, а я вось сама сабе на дн кветкі купіла і зрабіла медавік. And I think that's beautiful, бо ў кожнага свой тэмп жыцця.