Ужо вывучылі ўвесь посуд, а што туды класці – няясна? Вашай увазе прапануем новую тэму “П��адукты” :)
Калі вы яшчэ не карыстаецеся Шаную, спампаваць на Android можна тут: https://t.co/z3FwLnfxcS
Двума ці дзвюма? Табе ці цябе? На двары ці на дварэ?
Словазмяненне часта выклікае пытанні і сумневы, таму мы хочам удасканаліць працу над граматыкай у нашай праграме.
Напішыце, дзе вы робіце памылкі часцей за ўсё. Будзем выпраўляць іх разам :)
@OlegYch У Google Console адлюстроўваецца, што такая прылада падтрымліваецца, прычым якраз з 14-й верс��яй Android. Калі ласка, напішыце нам на пошту, каб мы маглі больш дэтальна абмеркаваць праблему і пастарацца яе вырашыць: [email protected]
🔥 НОВЫЯ ФУНКЦЫІ “ШАНУЮ” 🔥
Мы выпусцілі вялікае абнаўленне “Шаную”! Дадалі шмат новага: напрыклад, цяпер у праграме можна вывучаць беларускую з выкарыстаннем лацінкі, а таксама паўтараць пройдзены матэрыял. Спампаваць можна тут ⬇️
https://t.co/fmWtJLyEMy
Мы абапіраліся на Інструкцыю па транслітарацыі геаграфічных назваў, актуальную да 2023 года, як на блізкую да традыцыйнай лацінкі, але адаптаваную да школьнага правапісу.
Вітанкі! У нас з'явіліся профілі ў іншых сацсетках, таму калі рэдка карыстаецеся твітарам, то можаце сачыць за навінамі тут
Тыкток: https://t.co/iwcMQIBdYU
Тэлеграм: https://t.co/uzBGrI3dUa
Мы не спыніліс�� ў распрацоўцы і рэалізоўваем падтрымку беларускай лацінкі — напрыклад, каб вашы замежныя сябры таксама маглі вывучаць беларускую. Чакайце ў наступнай версіі!
💥 ШАНУЮ ў Google Play 💥
Бэта-тэст прайшоў вельмі прадуктыўна, дзякуем усім, хто паўдзе��ьнічаў! Мы выправілі большасць знойдзеных багаў і гатовы паказаць "Шаную" вялікай аўдыторыі. Дзяліцеся з сябрамі ⚡️
https://t.co/z3FwLnfxcS
Некаторыя пісалі пра праблемы з пацвярджэннем уліковага запісу пры рэгістрацыі. Дзякуем за неабыякавасць і рады паведаміць, што мы выправілі гэты баг! Надалей рэгістрацыя не будзе выклікаць цяжкасцей.
Таксама ў нас з'явілася старонка з частымі пытаннямі: https://t.co/L1NBcWil1q
Дзякуй усім, хто карыстаецца праграмай, дзеліцца ёй з сябрамі ці піша нам пра багі! Мы вельмі цэнім вашу падтрымку.
Таксама наш праект можна падтрымаць фінанса��а. Гэта дапаможа нам пакрыць выдаткі на распрацоўку і хутчэй рэалізоўваць новыя функцыі.
https://t.co/Caw8cclyLO