Падабаецца мне гэта? Дуалізм. Але гэта ўжо не той я, які быў у жніўні. Ці хвароба паўплывала, ці па-просту час. Я не хачу ведаць.
Ёсць зараз, дзе я стаю на балконе і палю. На гэтым усё. А Варшава так, не спіць як і я
Зноў гучаць сірэны. І так усю ноч. Дзесьці дрэнна, ці добра каму-небудзь, занадта. Балкон - канапа. Маршрут. За праезд перадаем. Цяжка дыхаць, сумна. Цыгарэта, холад. Хочацца бегчы, але навошта. Я ўжо закапсуляваўся, адарваў сябе ад людзей, так здарылася
Восень. Зноў восень. А на душы зноў пуста. Мне не хочацца глядзець углыб сябе. Бо чаго я там не бачыў? Навошта глядзець на смутак, адарванасць, страту сэнсу і нічога з гэтым не рабіць. Па-просту з гэтым жыць лягчэй, я ведаю, што ў гэтай шафе. Я сам туды ўсё закінуў і забыў.
Дрэнная кава з аўтамата. Яшчэ цыгарэта. Засталася астатняя. 10 хвілін.
Размова ні аб чым. Пачынае накрываць. Пакуль не так моцна.
Трымаюся.
Аўтобус. Валізка. Абдымаю яе.
Белае худзі знікае. Я адварочваюся.
Чорны плашч сыходіць ў цемру двароў, запальваючы астатнюю...
Панядзелкі людзі не любяць. Яна з'ехала ў панядзелак...
Я даведаўся ў нядзелю.
На пару месяцаў. Яе словы.
Але я адчуваў, што магчыма назаўжды.
Спачатку не зразумеў. Не адчуў да канца. А потым ружовая валізка забітая рэчамі, пусты пакой.
Я не працаваў у той дзень, не змог.
Цяжкая валізка пытаецца перакуліцца на разбітай сцежцы. Б'е мяне на нагам. Да вакзала метраў 200. Крыўдна. Адчуваю сябе дурнем.
Яна хавае тэлефон і зноў штосьці пра білет і грошы.
Я чакаю. Засталася 2 цыгарэты. Цой штосьці ведаў.
Яна прыйшла. Пайшлі
Слова дня - перамога. Перамога пачынаецца з кожнага з нас. Хто мы? Дзе мы? Гэта не важна... Маленькімі крокамі... І яна будзе на нашым баку. Дажывем? Не ведаю... Але тое, што будзем да самага канца ўпэўнены на 100 адсоткаў
Кожная гісторыя мае пачатак і мае канец... Заўсёды. Часам гэта гісторыі цягам жыцця, часам гэта пару дзён, які могуць змяніць цябе... Мой выпадак нумар 2.
Мне вельмі было патрэбна вырвацца па-за свае межы, за межы зоны камфорту, межы штодзённасці. І паглядзець на ўсё па іншаму
Не ведаю, дзе я быў бы зараз, калі б год 7 таму паехаў бы на фестываль, а не на вяселле да сябра... Тое самае і 3 тыдні таму. А я нават і не хацеў бы ведаць, гэта мае жыццё і мая гісторыя. Толькі я раблю гэты крок і адказнасць толькі мая...