@Bubblebathgirl@elonmusk Yeah, right, like Zelensky is the one sniffing around with a rare-earth metal deal, taking advantage of the vulnerable position of a country attacked by a nuclear-armed empire.
@HoganKrist35514@WarMonitor3 So it’s okay to call the former president of your country ‚stupid”, but it’s unacceptable to say ‚suka’ (and it it was an impersonal reference btw, like saying „damn”).
Кек, упершыню ўбачыла, як тут у Польшчы змагаюцца з аматарамі запаркавацца абы-дзе.)
Зрэшты, магчыма з кіроўцам нешта здарылася, бо машына так ужо два дні стаіць. 👀
@laxpezda Слухай, ну настрой уплывае на зрок, як выяўляецца.)
Зараз нейкае жаданне фоткаць, маляваць, на скрыпцы граць з‘явілася. Быццам зноў стала заўважаць нешта прыгожае навокал, ці ствараць гэтае прыгожае.
А раней хацелася толькі ў сцяну глядзець па вечарах. 🥲
Лекар апроч асноўнага лячэння сказала піць вітамін Д. Я быццам і піла, але як абы-як. А на тыдні пачала піць штодзённа, і, карацей, шэрыя фарбы навокал неяк рассмакталіся. Нейкія планы пачалі з‘яўляцца.
Ну, можа гэта эфект выхадных, але хочацца верыць, што на заўтра не пройдзе.
@Braiton У мяне ёсць сяброўка, якую штораза правяраюць. Я ёй расказвала, як пачысціць тэлефон, але яна сказала, што ўжо даўно нічога не чытае. Урэшце знайшлі падпіску ў архівах тг на радыё свабода.
Пакуль не сутыкнулася сама, мне не верыла, што аж так правяраюць. 😐
Добра памятаю ноч, калі забілі Рамана Бандарэнку. Першая панічная атака, свечка ў акне.
Хацела ўскласці кветкі на стыхійным мемарыяле Шутаву, але там ужо дзяжурылі.
Убачыла, што на скрыжаванні сталі людзі. Пайшла да іх. На маіх вачах запакавалі людзей з ланцужка ў бусік.
Пасля напісала знаёмая з Менска, яна насіла тэрмас людзям, што хаваліся ад сілавікоў у падвале дома ля плошчы Перамен.
Расказвала, як мянты правяралі прапіску ў мясцовых, а калі нехта адмаўляляўся паказваць пашпарт, то пагражалі арыштам.