Маё жыццё падсумоўваецца фразай, сказанай у 2009 годзе валютным ээээ спекулянтам на кіеўскім вакзале: Жэншчына, вы шо така злякана, вы шо, з Білорусі ??
@bielarusajed Успомніла, як нядаўна праходзіла капчу, дзе трэба было выбраць квадрацікі з матацыклам (там адна карцінка падзеленая была). І я прам завісла, ці абіраць цень ад матацыкла, але потым успомніла, што гэта няважна
Суседзі заябалі сваім тэлевізарам, ён у іх літаральна круглыя суткі працуе, а найгоршае, што нічога ад гэтага не дапамагае (у плане што калі ходзіш прасіць, яны проста ігнаруюць, усе гадоў 15)
У мяне ніколі не было праблем з літаратурай, я не лічу, што некаторыя рэчы ў дзяцінстве-падлецтве было зарана чытаць, але канешне да некаторых рэчаў трэба вяртацца, каб перажыць тое, чаго не магла перажыць без досведу і спелых мазгоў
@arciom_ Вядома, бывае і наадварот. Проста таго ж Караткевіча я і ў падлецтве чытала, заплюшчваючы адно вока, бо інакш гэта быў крындж, а ў астатніх выпадках пакуль у мяне досвед толькі пазітыўны
@arciom_ Ды неяк і рэтраспектыўна, ці рана ўмоўна было чытаць Быкава ў сёмым класе? Некаторым маім аднакласнікам так, мне ў цэлым — можа і не (не адчувалася, як бессэнсоўныя пакуты)
Але разам з тым тое, што раней здавалася добрым, пры дарослым прачытанні будзе ахерэнным