Hello @HinterlandGames , we've crafted a Belarusian translation for The Long Dark. Unfortunately, extended Cyrillic symbols aren't displaying correctly in one font. Could you please rectify this in future updates? Thank you! #TheLongDark#TranslationIssue
Мы пэўны час таму напісалі ліст распрацоўнікам, але адказу не атрымалі. Таму нам патрэбна дапамога беларускага геймерскага кам'юніці, каб звярнуць іх увагу на гэтую праблему. Наступным пастом будзе зв��рот да студыі, пад якім можна іх тэгнуць.
Вітаю, спадарства!
Сёння мы хочам паведаміць вам пра адзін непрыемны баг і папрасіць пра дапамогу.
Выявілася, што адзін з гульнявых шрыфтоў не падтрымлівае пашыраную кірыліцу, і таму літара Ў не адлюстроўваецца ў назвах лакацый, якія ўсплываюць на экране:
Варта адзначыць, што распрацоўшчыкі абнаўляюць даныя для перакладу не так хутка, як нам бы хацелася, таму кантэнт DLC і некаторыя тэксты з абнаўленняў 2022-2023 пакуль адлюстроўваюцца па-англійску.
Мы будзем абнаўляць пераклад, як толькі гэта будзе магчыма.
Сябры, першасны пераклад завершаны 🥳
Яшчэ некаторы час будзе выдаткаваны на вычытку, выпраўленне памылак і іншыя ўдасканаленні, але ўжо хутка праца будзе скончана.
На сённяшні дзень перакладзена:
- тэксты меню, налады і г.д.
- інтэрфейс гульні
- большасць назваў прадметаў, лакацый, дзеянняў
- большасць гульнявых тэкстаў (кнігі, дзённікі і г.д.)
- 1 эпізод
- 2 эпізод
- 3 эпізод - часткова
- 6 з 7 выпрабаванняў
Вітаю, шаноўнае спадарства!
Вы аматар The Long Dark? Ці нават не чулі, што гэта за гульня такая?
Так ці інакш, неўзабаве ў вас з'явіцца магчымасць пазнаёміцца з гэтай выдатнай гульнёй або зноў атрымаць ад яе асалоду на роднай мове.
Сачыце за абнаўленнямі!