Hello @HinterlandGames , we've crafted a Belarusian translation for The Long Dark. Unfortunately, extended Cyrillic symbols aren't displaying correctly in one font. Could you please rectify this in future updates? Thank you! #TheLongDark#TranslationIssue
Мы пэўны час таму напісалі ліст распрацоўнікам, але адказу не атрымалі. Таму нам патрэбна дапамога беларускага геймерскага кам'юніці, каб звярнуць іх увагу на гэтую праблему. Наступным пастом будзе зварот да студыі, пад якім можна іх тэгнуць.
Вітаю, спадарства!
Сёння мы хочам паведаміць вам пра адзін непрыемны баг і папрасіць пра дапамогу.
Выявілася, што адзін з гульнявых шрыфтоў не падтрымлівае пашыраную кірыліцу, і таму літара Ў не адлюстроўваецца ў назвах лакацый, якія ўсплываюць на экране:
Варта адзначыць, што распрацоўшчыкі абнаўляюць даныя для перакладу не так хутка, як нам бы хацелася, таму кантэнт DLC і некаторыя тэксты з абнаўленняў 2022-2023 пакуль адлюстроўваюцца па-англійску.
Мы будзем абнаўляць пераклад, як толькі гэта будзе магчыма.
Сябры, першасны пераклад завершаны 🥳
Яшчэ некаторы час будзе выдаткаваны на вычытку, выпраўленне памылак і іншыя ўдасканаленні, але ўжо хутка праца будзе скончана.
На сённяшні дзень перакладзена:
- тэксты меню, налады і г.д.
- інтэрфейс гульні
- большасць назваў прадметаў, лакацый, дзеянняў
- большасць гульнявых тэкстаў (кнігі, дзённікі і г.д.)
- 1 эпізод
- 2 эпізод
- 3 эпізод - часткова
- 6 з 7 выпрабаванняў
Вітаю, шаноўнае спадарства!
Вы аматар The Long Dark? Ці нават не чулі, што гэта за гульня такая?
Так ці інакш, неўзабаве ў вас з'явіцца магчымасць пазнаёміцца з гэтай выдатнай гульнёй або зноў атрымаць ад яе асалоду на роднай мове.
Сачыце за абнаўленнямі!