Другі дзень думаю пра гэта. І шкадую, можа я магла і больш дапамагчы, чым некалькі пакетаў с агароднінай. Неяк хутка ўсе атрымалася, я не паспела падумаць як лепей.
Але хаця б яна перастала хадзіць вакол той гары, перабіраючы брудную моркву. Сэрца на кавалкі...
Бульвар Шаўчэнкі. Кірмаш.
Чысценькая маленечкая бабуля выбірае з насыпанай на зямлі гары моркв�� паламаныя кавалачкі і ціхенька сумуе, бо іх мала, усяго тры знайшла, а яны больш танныя. Гаворыць нам з клопатам "выбірайце тую, у якой хвосцікі кароткія, яна смачнейшая".
Плачу проста там, дзе стаю. Шморгаю носам.
Разумею, што побач са мной - мой чалавек. Бо ён адчувае тое самае і гаворыць "набяры што трэба, я разлічуся" (у мяне картка, бессэнсоўны кавалак пластыка на кірмашы).
Пакет цэлай роўнай морквы, дарэчы, 85 капеек...
@nashtiajoje Здавалася, што знайсці курсы ў Мінску - толькі выбірай. Н�� справе - цяжка, бо цераз адну - "шарашкіна" кантора. Стрымлайн як мінімум трымалі ўзровень, бо рэпутацыя. І гэтая група для дарослых выявілася ідэальнай :( склад вучняў, настаўніца, кошт заняткай. Ай, што гаварыць...
Пры ўсім пры гэтым я працую з людзьмі і ўмею гэта рабіць, мае кліенты адмаўляюцца працаваць з калегамі. І я раблю сваю працу з задавальненнем, людзі мяне не раздражняюць ніколі, нават складаныя кліенты.
Што за біпалярка такая 😄
А можна быць інтравертам і не быць інтравертам аднач��сова? Люблю людзей, але калі паспрабаваць знаёміцца бліжэй - амаль заўседы не супадаю ў поглядах і далей працягваць няма сэнсу. З моцыкам тое самае адбылася.
Прыемна адчуваць сабе часткай усяго гэтага двіжа, але люблю ездзіць адна, выбрала дзіўны для усіх моцык, не люблю хуткасць, не люблю ездзіць ноччу і г.д.
Можна падумаць, што можа ўзрост, не дзяўчынка ўж��. Але я такая заўжды была.
Контраварыйка ў дождж і вось ты ўжо едзеш дадому шчаслівая ды з мо��рай дупай (нягледзячы на дажджавік, менавіта яна атрымалася самай мокрай пасля пальчатак 😄)
Цяпер вучуся далей - вучуся ездзіць бяспечна і чакаю калі кіраванне дойдзе да аўтаматызма як на аўто, каб атрымліваць асалоду ад ветра ў твар, а не ад выкіду адрэналіну і пастаяннай канцэнтрацыі на тым, якая там перадача і як яе скінуць 😄
Напісала. Падумала. Паехала ))) Зязюлька пакінула хатку )))
Як увогуле так атрымалася, што я матацыклістка? Гэта ніколі не было маёй марай. Яшчэ ў пачатку лета я нічога такога не планавала. Моцык - мара мужа, якую я проста вырашыла падтрымаць.
Потым я запісалася ў моташколу, а муж за-за працы не паспяваў. І мы вырашылі замест вялікага моцыка купіць самы маленькі круізер з існуючых, каб мне было зручна вучыцца. Так у сям'і з'явілася "Ведзьма". А потым былі курсы, экзамен і катэгорыя А