Аматараў добрай літаратуры запрашаем у аўторак, 24 верасня, да нас у Цэнтр гарадскога жыцця #Гродна, на прэзентацыю кнігі гарадзенскага паэта Юркі Гуменюка (1969-2013) "Захлынуцца апантанасцю жыцця". Пачатак а 19.00
5 верасня а 19.00 запрашаем у наш Цэнтр на сустрэчу з Севярынам Квяткоўскім, аўтарам беларускага рамана-антыўтопіі "Каларадская пушча".
Квяткоўскі - колішні публіцыст той старой, чытанай у 90-х, Нашай Нівы :), блогер "Свабоды", аўтар кніг "Фрашкі да пляшкі", "Як стаць беларусам".
@Belsat_TV піша пра выставу ровараў Заходняй Беларусі, якая адчынілася ў нашым Цэнтры гарадскога жыцця.
Не палянуйцеся, завітайце, рэдкая магчымасць пакатацца на гісторыі 😜 #Hrodna#Гродна#Harodnia#Horadnia
У Горадню на два тыдні прыехала выстава рарытэтных старых ровараў айчыннай вытворчасці з калекцыі менчука Андрэя Камоскі. Паспей паглядзець!🚴♂️
https://t.co/XirCx6SCGf
Выстава "Ровары дзядзькі Андрэя" ад 3 верасня будзе працаваць у нашым Цэнтры гарадскога жыцця #Гродна. Унікальныя экспанаты калекцыі - ровары першай паловы ХХ ст. з Заходняй Беларусі.
Запрашаем да нас на адкрыццё выставы - 3 верасня а 19.00
Выстава сусветных шэдэўраў рэпартажнага фота працуе ў Гродне да 29 жніўня з 12.00 да 20.00. Запрашаем у наш Цэнтр гарадскога жыцця, вул. Кірава,3.
https://t.co/r8PLZk8jtO
Разам з @WorldPressPhoto адкрываем сёння ў Цэнтры гарадскога жыцця #Гродна выставу "Сусветнае прэс-фота 2019". Ацаніце дакладнае, сумленнае і пераканаўчае адлюстраванне нашага свету сусветнымі майстрамі фатаграфіі! Пачынаем а 19.00, Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, вул. Кірава, 3
Маем гонар працаваць пры рэалізацыі беларускай Майстроўні кінадакументалістыкі - 2019. Прыканцы жніўні запрашаем у Kaptaruny Art Village, а ў кастрычніку ўбачымся ў Цэнтры гарадскога жыцця #Гродна
❗️Для ўсіх зацікаўленых - анкета ўдзельніка тут https://t.co/Bexgb9A4iV
Адчыняем сёння ў Гародні выставу Сяргея Кіркі - Ad libitum. Каляровыя імправізацыі.
Выступіць гурт Whiskey Logic з Філадэльфіі. Запрашаем на 18.30
Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, вул. Кірава, 3
Сёння ўвечары Цэнтр гарадскога жыцця Гродна наведаюць Ганна Севярынец і Аляксандр Фядута. Будзе шмат новага пра беларускую літаратуру, мемуары выбітных людзей. Шчыра запрашаем а 18.00. Мы ў самым цэнтры горада: вул. Кірава, 3
А 14.00 дыскусія ў нашым Цэнтры: "Па слядах міфаў і гісторый. Пра што сведчаць мапы старадаўняй Беларусі-Літвы". Удзел бяруць: гісторык Генадзь Семянчук, выдавец Эдуард Куфцерын, культуролаг Ірына Дубянецкая. Дыскусія ў межах выставы "Беларусь на старадаўніх геаграфічных мапах".
Неверагодна матывуючуя выстава працуе ў нашым Цэнтры💪 - "Беларусь на старадаўніх геаграфічных мапах". Запрашаем наведваць! Зацаніце як свет уяўляў нас! Сімвалічнае адкрыццё выставы адбудзецца 25 траўня а 14.00. Мы ў самым цэнтры Гродна: уваход ад вул. Гараднічанскай, 36
Сёння 60-годдзе святкуе Алесь Смалянчук, адна з вядучых постацяў беларускай незалежнай гістарычнай навукі. 💪
Шчырыя віншаванні і падзяка не толькі за навуковыя дасягненні, кнігі і лекцыі, але і за актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Ганарымся супрацай!!!
Арганізоўваем досыць цікавую сустрэчу з цыклу "Прыпынак Гісторыя. Гродна". Запрашаем усіх, хто цікавіцца небанальнай гісторыяй. Тэма: дзейнасць на землях Заходняй Беларусі польскай вайсковай фармацыі Корпус аховы Памежжа (Korpus ochrony Pogranicza).
Аўторак, 21.05, 18.30
Нам, гарадзенцам, толькі дай падыскутаваць, паўзгадваць якімі мы былі і якімі маглі стаць :)
У сераду сыйдуцца ў двубоі журналіст, даследчык Анджэй Пачобут і гісторык, публіцыст Андрэй Чарнякевіч.
Запрашаем у Цэнтр гарадскога жыцця Гродна а 19.00. Мы ў самым цэнтры, на Кірава, 3
Сёння гісторык Алесь Краўцэвіч выступіць у Цэнтры гарадскога жыцця Гродна з лекцыяй "Цэнтральна-Усходняя Еўропа ў 19 ст. Нараджэнне нацыяналізмаў".
Запрашаем! Гродна, Кірава, 3
Пачатак а 19.00. Уваход вольны