блін, жыццё закручваецца ўсё цікавей. з нецярпеннем чакаю панядзелка, калі стане зразумелым мнооооогае. і я, магчыма, змагу расказаць грамадству адну цікавую гісторыю.
і гэта будзе толькі пачатак, прадчуваю...
апошнія пару дзён жывём у няведанні таго, ці будзе муж працаваць у БДУ, нягледзячы на тое, што ў яго кантракт да 2024 года, і ці скончыць аспірантуру, да канца якой 2 месяцы. і мне яшчэ на наступным тыдні трэба з'явіцца ў аддзел кадраў, хоць я якбэ ў дэкрэце.
- агуркі на балконе далі пару-тройку пладоў;
- Д. топае ля апоры і мае 5 зубоў, есці нічога не хоча;
- дысертацыя П. і ныне там, прыйдзецца вяртацца ў Мінск;
- не ўяўляю сабе, як буду перакладаць кнігу і працаваць з 3ма людзьмі восенню. купіла падручнікі і пераклала 10/400 стр.
прыехала ў сталіцу на пару дзён і зрабіла набег на кветкавы магазін. мішн камплітэд :)
а яшчэ купіла пакаштаваць сухое какосавае малако. у пшонцы з бананам вельмі нават нядрэнна, паглядзім, што будзе ў марозіве
сёння Д. 9 месяцаў. яго прыдурашныя бацькі папёрліся ў піцу з дзіцём (!) у 21:20 (!!), калі звычайна мы кладзем яго спаць у такі час.
замовілі салат, пасту, піцу, каву і піва, Паша паехаў катацца :)) прыйдзецца браць усё з сабой
@darasimora у выніку мой любімы раён Мінска, там мала людзей і класная прырода... ну і два дыспансеры, канешне, але і два вадасховішчы непадалёк :)
поспехаў!
калі я іграла на аргане рукамі-нагамі фэст на 36 тыдні цяжарнасці, то думала, што крутая, але на правы ранавата.
сёння я іграла фэст адной рукой, адной нагой, левай рукой трымаючы сына і левай нагой падгойдваючы яго час ад часу. мда.
пайду восенню вучыцца.
@darasimora Нам калісьці сказалі, што трэба з'ехаць з кватэры праз тыдзень оО шукала я новую і не спадзявалася ўжо, але ў апошні момант (ці не за дзень да высялення) выплыў цудоўны варыянт у Навінках за 150$, кватэра з лоджыяй, рамонтам і вапшчэ. Трымайцеся!
адзін з самых жорсткіх дзён бацькоўства: зубы, страх сепарацыі і абсалютная адсутнасць любой падтрымкі, бо я ў вёсцы, а муж у горадзе. спіна і рукі кажуць, што ім нядоўга засталося, і артапед хутка ўбачыць не толькі палец, які час ад часу выскоквае з сустава, але і ўсё астатняе.
мы зараз прыехалі на вёску, праўда, таму з рэсурсам да канца тыдня будзе проста ніяк, на жаль. спадзяюся, потым у нас будзе "сонечны" перыяд, каб мне сабрацца з сіламі як-небудзь, бо нешта я ніяк не спраўляюся. :/
(псіхатэрапеўтычны допіс)
тыдзень Д. вісеў на мне, досыць неспакойна спаў, у выніку чаго мой тзв. рэсурс здох вельмі хутка. учора ранкам знайшлася прычына неспакою - у чалавека прарэзаўся першы зуб, на падыходзе другі. фух.
у мінулы чацвер, то бок 10.6, Д. папоўз на чацвярэньках пасля месяца з лішкам поўзання на жываце, а сёння, 15.6, нарэшце нармальна сеў сам. страхуецца часам рукой, але сядзіць, ура! 8,5 месяцаў аж чакалі гэтага дня.
харошы дзень: імша, незапланаваная пр��гулка з добрымі сябрамі, доўгія няспанні ў Д. і зноў 2 сны. адзінае, што дзень выйшаў яшчэ і галодны - абед толькі прыгатаваўся, пакуль на сняданку і перакусе выжываем.
ЗалЯ, хадзі сюды.