Відзік залятае з дзвюх ног у гэту сераду!
Абмяркуем і Microsoft з штучнымі інтэлектамі, і як AC Shadow аказалася неблагой гульнёй, і як выглядаюць ажно тры новыя крутыя гульні, і яшчэ шмат цікавага. Віталь Аляхновіч і Рудзі запрашаюць!
https://t.co/vcmemrZjRl
Навіны! Беларуская Hollywood Animal атрымала адзнакі і водгукі геймераў, Bungie паказала першую гульню з 2017 года пасля Destiny 2, а польская The Alters атрымала нарэшце дату рэліза.
Прэм'ера Marathon / GTA 2 пра паліцэйскіх 80-х
https://t.co/g9vypAca1M
⏰ Таймкоды:
00:00 - Уступ
09:46 - Хуценька пра Nintendo Switch 2
31:40 - Тарыфы Трампа ўскосна могуць падняць цэны на тэхніку
47:30 - Людзі (і мы таксама) тупеюць
01:17:38 - Гаджэты на электронных чарнілах
01:26:05 - Мы займаемся хернёй, пакуль людзі зарабляюць на ШІ
Дзяды з Відзікам ўрываюцца ў вашыя выхадныя з вясковым бубнілавам пра тое, што раней усе былі разумнейшыя! Паглядзім на гульні створаныя штучным інтэлектам, да чаго мы ўсе ідзём і шо там з Nintendo Switch 2? Запрашаем!
https://t.co/igF2mbrfyV
Навіны! Складаная галаваломка Blue Prince нечакана ўразіла ўсіх крытыкаў, беларуская Hollywood Animal паказала план падтрымкі на бліжэйшы год, а Kingdom Come: Deliverance II на наступным тыдні атрымае доўгачаканае абнаўленне з суперскладаным рэжымам.
https://t.co/IDRS4hKMKc
Навіны! Ужо зусім хутка ў ранні доступ выходзіць сімулятар кінаіндустрыі Hollywood Animal ад беларускага распрацоўшчыка, фальклор паўднёвай часткі ЗША у рэлізе South of Midnight і зомбіапакаліпсіс маленькага польскага гарадка ў Holstin.
Глядзець 👇👇
https://t.co/OZ1CzwuZmp
Новая Кіназнічка!
Сёння даведаемся калі чакаць Чалавека-Павука і "Голы пісталет" з Ліямам Нісанам. Працяг "Аднойчы ў Галівудзе", Джона Уіка і шмат, шмат іншага. Запрашаем!
Мільёны на AI-трейлерах і мульцік па Джону Уіку | #Кіназнічка 8
https://t.co/D0CZ7ztHxp
Польскі survival Holstin, гульня ў спісе жаданага, замест чаканага рэліза выйшла на Кікстарцер з неблагім гумарным трэйлерам.
Там можна змяняць выгляд ад трэцяй да першай асобы, ганяць на аўто і змагацца з замбакамі ў Польшчы пачатку 90-х.
https://t.co/aHvzUnOOy0
Сёння ў навінах: Прайшла паўнавартасная прэзентацыя кансолі Nintendo Switch 2, новы Doom: The Dark Ages атрымаў папярэднія агляды перад майскім рэлізам, а шпіёнскі Disco Elysium пад назвай С4 аброс геймплэйнымі падрабязнасцямі.
Глядзець на Youtube:
https://t.co/a5RNVTZy2w
Ужо 2-га красавіка выходзіць новы праект ад беларускага распрацоўшчыка "танкаў" Wargaming - пра вялікіх робатаў / на ПК выходзіць The Last of Us 2, а журналісты цёпла сустрэлі прыгоду мужчыны, які вучыцца літаральна хадзіць у Baby Steps.
https://t.co/xGkIB4NySg
Свежыя гульнявыя навіны!
Брытанскі Fallout - Atomfall выйшаў у рэліз і атрымаў водгукі прэсы, забойца Сімс - Inzoi ужо на парозе, а рпг па “Гульні тронаў” не ўразіла геймераў!
https://t.co/3CqLcElZF6
Новая Кіназнічка!
"Таямніца Коко" і хітовы серыял Severance (Раздзяленне) атрымаюць працягі, а Ана дэ Армас паказала сябе ў новым трэйлеры да ўбоквіля "Джон Уік". Гэта і шмат іншага на канале "Відзік"!
https://t.co/4dcsh60MQb
Навіны!
Учора выйшаў чаканы аматарамі Assassin`s Creed Shadows, які атрымаў супярэчлівыя водгукі прэсы. Новы Сайлент Хіл нарэшце паказаў сябе ва ўсёй прыгажосці ў вялікім трэйлеры, а "польскі" Сталкер разгубіў палову сваіх распрацоўшчыкаў пасля рэліза.
https://t.co/GvoyDdPz3e
Агляд таго, што чакае ў Assassin`s Creed Shadows.
Праз пару дзён адбудзецца буйны рэліз - выйдзе чарговая частка Асасінаў у сэтынгу сярэдневяковай Японіі, якая павінна аб’яднаць фанатаў і магчыма выратаваць фінансавае становішча Ubisoft.
https://t.co/J25aHIqnuQ
Новая Кіназнічка!
Зноў узяліся за кіно Зорны Дэсант, не дзіўна пасля поспеху Helldivers. Трэйлер да новага сезона Апошніх з нас і куча серыялаў у відэа на канале "Відзік"! Запрашаем на прагляд!
https://t.co/SLAOvrC2Zy
Avowed - грыбная рпг ад Obsidian
Агляд на канале Рудзі на нядаўні рэліз Avowed. Гульню рабілі доўга, з прэтэнзіяй і ледзь не як ААА-праект, а атрымалі тое, што атрымалі. Усё кепска, нармальна, ці прыхаваны брыльянт? Запрашаю паглядзець адказ!
https://t.co/Omb9sXmq0F
Навіны! Сёння палова відэа аддадзена пад пераемнікаў культавай Disco Elysium, трэйлеры якіх з’явіліся на тыдні. Таксама бясплатны плэйтэст рпг Titan Quest 2 і магутнае дапаўненне да No Rest for the Wicked.
👇👇👇
https://t.co/W4hoIQic2q
Зноў дзяды пасядзелі і пагаварылі. Новыя карткі AMD, кітайскі Steam, якой будзе кансоль ад Xbox і шмат іншага!
Рудзі ўсё паламаў, таму карцінка адстае ад гука. Але астатняе цалкам цудоўнае. ❤️
Гнілыя DVD-дыскі і хуткі рэліз Death Stranding 2 👇👇
https://t.co/CrLpJUMA5r
10 забойных хвілін у новым трэйлеры Death Stranding 2, дата рэліза і эксклюзіўнасць, беларуская Tales of Meadows пра Тураўскае княства таксама атрымала 4-хвілінны сінематык, а новая ўкраінская гульня па сусвеце Лаўкрафта паказала геймплэй.
https://t.co/iUg0Lh22zl