Я: Тут у нас на мапе прадстаўлены гарады і гады, у якія гэтыя гарады атрымалі магдэбургскае права. Можаце знайсьці свой горад.
Наведвальнікі: А пачаму нашево нету?
Я: А адкуль вы?
Наведвальнікі: Москва. Когда Москва получіла?
Я:(шэптам) ……..ні ко лі……
@Amatar_historyi Ну вось такая ў мяне профдэфармацыя. Калі шмат працуеш экскурсаводам, то галава адключаецца, і на аўтамаце пачынаеш вітацца з людзьмі, незалежна ад таго, дзе знаходзісься.
@windoversea@_moorim Ооооо, вельмі раю яшчэ “Пачупкі”. Тыя ж самыя рэжысеры ставілі. Гэта серыйны спектакль. Першая частка “Пачупкі”, “Шлюб з ветрам” – другая. Абодва спектаклі ВЕЛЬМІ спецыфічная.
Як жа раздражняе, калі на экскурсію прыязджаюць бацькі з дзецьмі і кажуць “ой ахахах а можно нам парускі а то деті нічево не поймут ахахпх белорусскій нікогда не слышалі”. Так і хочацца забіць альбо сябе, альбо іх.
@MANBLR2 На жаль, раней гэта была сапраўды паслуга, для гэтага быў асобны экскурсавод. Зараз і мы мусім пераходзіць на расейскую, калі нас папросяць наведвальнікі(