Беларус спрабуе атрымаць статус бежанца ў Літве: дзве адмовы, выйграны суд, да справы падключылі Еўрапейскі суд па правах чалавека https://t.co/91hE5aUvFE
Рускі Forbes выдаліў артыкул пра Лукашэнку. Артыкул "Парабола Лукашэнкі: як беларускі прэзідэнт перажыў новае палітычнае нараджэнне" быў апублікаваны ў канцы лютага. Forbes ніяк не патлумачыў выдаленне матэрыялу. Ён захаваўся ў архіўнай копіі. https://t.co/JzmSdBHuMZ
У канцы студзеня самы вядомы ў свеце беларускі скрыпач выступіў у Варшаве – сыграў з аркестрам Польскага радыё канцэрты Лютаслаўскага і Бухарда. https://t.co/g1EH4xwszO
Тэлефонныя злачынцы атакуюць беларусаў у Літве. Пагражаюць дэпартацыяй. Адна з тых, каму паступіў званок з патрабаваннем тэрмінова пакінуць Літву, — кіраўніца валанцерскай арганізацыі “Дапамога” Наталля Калегава. https://t.co/ye7X1uebc4
Развітанне з журналістам Андрэем Аляксандровічам адбудзецца 1 сакавіка ў Варшаве. Грамадзянская паніхіда пройдзе ў пятніцу ў Варшаве па адрасе ul. Fosa 19A (przy kosciole Sw.Katarzyny) / вул. Фоса, 19А (пры касцёле Святой Кацярыны). Пачатак а 16-й гадзіне.
Палітолаг Аляксей Тулбурэ: улады Малдовы зараз лічаць малаімаверным далучэнне Прыднястроўя да Расіі, але размовы апошняга тыдня выклікаюць трывогу.
https://t.co/4BYPxxUgAd
Беларусы Беластока адзначылі Дзень роднай мовы дыктоўкай і квізам.Тэкст Васіля Быкава тут агучвала журналістка Кацярына Ваданосава: я не думаю, што мы ў школе так любілі дыктоўкі ці якія-небудзь сачыненні. Але паглядзіце, як гэта зараз яднае людзей. https://t.co/o6myuyhirS
У Беластоку вызначылі лепшых дэкламатараў. У самай малодшай намінацыі да перамогі спрычыніўся "Рэжым". Стэфан Лісічонак з гэтым вершам А.Хадановіча атрымаў і прыз глядацкіх сімпатый https://t.co/RCOzgJBmyX
Алеся Каролік, суарганізатарка курсаў «Мова Нанова з Варшавы» : цяперашняя ўлада ў Беларусі не падтрымлівае попыт на беларускую мову, таму мы самі мусім вырашаць, якая мова для нас галоўная. https://t.co/qKFFPhMdUv
Андрэй "амапавец Коля" Новік: гэтыя істоты існуюць у паветры, жывуць вакол цябе ў тваіх успамінах. Нічога не трэба было ствараць. https://t.co/TXNmUp4R8F
Беларусы Беластока далучыліся да “Ультыматуму Лукашэнкі”. Яны папрасіць польскія ўлады аб прыпыненне грузавых чыгуначных зносін з Беларуссю. На іх думку такая мера павінна прымусіць рэжым Лукашэнкі выпусціць беларускіх палітзняволеных. https://t.co/sliay5pWIF
Аляксандра Ананьева арганізуе ў Варшаве speed dating вечарыны для беларусаў. Частка кліентаў прыходзіць на такія сустрэчы з-за цікавасці, частка—сур’ёзна настроена. Сярод мігрантаў запатрабаваны speed friending сустрэчы, на якіх можна знайсці сяброў. https://t.co/byvzi297p3
Да парламенцкай кампаніі ў Беларусі, куды не дапусцілі ніводнага апазіцыйнага кандыдата, дэмакратычныя сілы ўсё ж такі далучацца. Іх інтарэсы будзе прадстаўляць віртуальны кандыдат Ясь Гаспадар. Радыё Ўнэт пагаварыла з Ясем. Атрымалі нечаканыя адказы https://t.co/m6iiud1UCe