Хто мы? Мы тыя, хто ўжо мае добры досвед пераходу на беларускую мову і можа гэтым досведам падзяліцца. Мы размаўляем, бо гэта нашая мова!
Мы не лінгвісты, не філёлагі - мы вашыя суседзі, сябры і знаёмыя. Жыве Беларусь!
Смак беларускай мовы. Калі вы таксама часам сумняваецеся, як правільна «емэйл» альбо «імэйл», тады гэта пост для вас. Сабралі прыклады запазычаных слоў з «Слоўніка новых запазычаных слоў беларускай мовы» 2023-га ⤵️
Сёння, 21 лютага, Дзень роднай мовы, цудоўная нагода вам і сабе нагадаць пра тое, як важна размаўляць па-беларуску. Відэа цалкам па спасылцы: https://t.co/LjGuYt4igy
З Днём роднай мовы, сябры і сяброўкі!