А вось мы і апублікавалі 10 серыю серыяла Ганібал на нашым канале😊 Ужо набліжаецца канец першага сезона, таму абавязкова падпісвайцеся на наш канал каб глядзець новыя серыі першымі!❤️
#белціў
Вось мы і апублікавалі апошнюю серыю Па-за садовым плотам, нават трошкі шкада развітвацца з праектам, але спадзяемся, што вы атрымалі столькі ж задавальнення ад прагляду, як і мы ад працы над ім💗
Да новага праекта🥺
Вандроўка па Невядомаму канчаецца...
А ці ведалі Вы, што "адзін стары кот", "два старых ката" з 9 серыі - гэта назвы сапраўдных гульняў з мячом і бітай?
Падрабязней па спасылцы:
https://t.co/gkf6GEUPjB
Хто памятае, у якой серыі Грэг успрыняў назву дакладна і гуляў з коцікамі?
#белціў
А цяпер вы можаце паглядзець не толькі 8 серыю "Па-за садовым плотам", а і паслухаць інтра да яе па беларуску ў выкананні Тоі (пераклад інтра на жаль не наш, але ўсё роўна вельмі прыгожа гучыць) (Спасылкі ў каментарах🤭)
Калі праз занятасць вы не паспелі паглядзець усе выкладзеныя серыі, то выхадныя гэта ідэальны момант, каб павярнуцца да прагляду😌а ўжо да панядзелка мы апублікуем усе, у тым ліку і 10 (апошнюю) серыю мультсерыяла! Абавязкова чакайце, глядзіце і райце сябрам і сяброўкам~~
#белціў
У Вірта, вандроўца і бутэрброда ёсць шмат агульнага! Усе яны пілігрымы.
Пазнаёміцца з рэцэптам класічнага пілігрыма з журавінамі, да якога спачатку Вірт суаднес і сябе, можна з нашай схемай.
Вось мы і апублікавалі 2 серыю гэтага восеньскага мультсерыяла🩷🩷 прыемнага прагляду і спадзяемся вам спадабаецца🥺
спасылка на тэлеграм канал, дзе можна паглядзець новую серыю як заўсёды ў каментарах💞
#белціў
Першая серыя доўгачаканага "Па-за садовым плотам" ужо апублікаваная на нашым тэлеграм канале! Серыі мы будзем публікаваць штодзень, што азначае - другая серыя будзе даступная да прагляду ўжо заўтра, таму абавязкова падпісвайцеся!
(спасылка на канал ніжэй)