Бывае, праўда вочы коле...
Раз гнаў пастух свіней у поле.
Адзін вялізарны Парсюк,
Які абегаў вёску ўсю,
За раніцу абшнырыў завуголле,
Цяпер такі меў выгляд важны,
Што носа не дастаць і сажнем —
Вышэй за ўсіх ён сам сябе лічыў,
А што ў самога на лычы,
Не бачыў гэтага, аднак.
ТРОН: АРЭС (2025) НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
Зрабіў пераклад новага фільма ў франшызе «Трон», якая мне апошнім часам вельмі мяне захапляе. Не самая папулярная франшыза, таму толькі больш раю да азнаямлення! Дзякую за рэдактуру @Pani_Ena. Таксама рыхтуецца агучка! Прыемнага прагляду!
Таксама цяпер цалкам перакладзены і агучаны другі сезон серыяла Devil May Cry цалкам даступны ў вольным доступе да прагляду на абноўленым сайце https://t.co/BfBwj81yZh, які надоечы аднавіў сваю працу ў адноўленым выглядзе!
@BelmovieBY
Паглядзеў «Праект „Авэ Марыя“» з Раянам Гослінгам у космасе ў беларускім перакладзе @bytimoshka. Неймавернае кіно, вельмі прыгожа, нават трошкі расчуліла — у выніку мне вельмі спадабалася!
Ведаю, што плануецца ці то агучка, ці то не толькі — поспехаў з гэтым усім датычным!
Д'ЯБАЛ МОЖА ПЛАКАЦЬ, ДРУГІ СЕЗОН (2026) НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
Рэдагую серыял паводле аднайменнай серыі гульняў, другі сезон якога выйшаў СЁННЯ, і ўжо СЁННЯ першая серыя была перакладзеная @Pani_Ena. Працуем над перакладам наступных серый, а таксама над агучкай!
Прыемнага прагляду!
У Epic Games Store сёння і да 19.00 заўтра можна бясплатна забраць Disco Elysium The Final Cut! Пад гэтую нагоду дадаў 0.2.5b версію перакладу на беларускую на NexusMods. Гэта бэта-версія самага вялікага нашага абнаўлення за ўвесь час.
Адзін з найлепшых фільмаў года ў шматгалосай беларускай агучцы ўжо на Кінакіпе!
Грэшнікі | Sinners (2025)
Дзень у дзень з афіцыйным рэлізам на стрымінгах, дарэчы👀
Вельмі рады, што змог перакласці і паўдзельнічаць у агучцы, дзякуй за гэта Кінакіпе!
АГУЧКА НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
БЯГУН ПА ЛЯЗЕ 2049 (2017)
Зрабілі агучку на 11 галасоў другога фільма з франшызы BLADE RUNNER з гэтым вашым Раянам Гослінгам)
Фільм неймаверны, атрымліваю асалоду ад кожнага кадра, ад кожнай сцэны!
Спадзяюся, вам таксама спадабаецца!
Пераклад Disco Elysium на беларускую ўжо на NexusMods! Спасылка будзе ніжэй. Пераклад зроблены для версіі The Final Cut і для ўсталявання патрэбна спампаваць архіў з сайта і распакаваць яго ў папку з гульнёй, з заменай файлаў.
А ў нас працягваецца дзень рэлізаў!
Французскі анімацыйны кіберпанкавы дэтэктыў "Марсіянскі экспрэс" з агучкай і субцітрамі ўжо на Скрынцы!
Пераклад ад Eŭropa; агучылі @arciom_ і Atruta.
Прыемнага прагляду!
Праз наш сайт:
https://t.co/lMgcOjBHBP
https://t.co/Ubu7Nl88PG
Ці на Кінакіпе:
https://t.co/1V7etzCmjV
https://t.co/NrKNQ67MSV
🎁 Зрабіць нам падарунак на Каляды:
https://t.co/ISpzjfbmbQ
"Гары Потэр і вязень Азкабана" ўжо хутка на Знічцы 🌠
Фільм выйдзе ўжо заўтра, а пакуль глядзіце трэйлер, спасылка ніжэй 👇
#знічка#гарыпотэр#пабеларуску#кіно